Анатоль Канстанцінавіч Сульянаў

ваенны лётчык, пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Канстанцінавіч Сулья́наў[1] (руск.: Анатолий Константинович Сульянов) — пісьменнік, генерал-маёр авіяцыі (1978), ваенны лётчык 1 класа, які засвоіў 14 тыпаў самалётаў і правёў у небе больш за дзве тысячы гадзін. Двойчы узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны работнік культуры БССР (1986).

Хуткія факты Анатоль Канстанцінавіч Сульянаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Анатоль Сульянаў нарадзіўся 3 верасня 1927 года вёсцы Аксіньіна[1] Маскоўскай вобласці ў сям’і сялян. У дзяцінстве захапляўся палётамі, кнігамі і фільмамі пра лётчыкаў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскую спецшколу ВПС, а ў 1950 годзе Тамбоўскае і Армавірскае авіяцыйныя вучылішча. У 1962 годзе скончыў ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна ў Маскве. Першапачаткова служыў ваенным лётчыкам, а з 1951 года палітработнікам ва Узброеных Сілах СССР. Быў членам КПСС. З 1962 года праходзіў службу на Поўначы[1]. З 1969 года на службе ў Галоўным палітычным упраўленні Савецкай Арміі[1].

З 1976 года А. К. Сульянаў у Мінску, член Ваеннага савета арміі Проціпаветранай абароны, у 1980—1987 гадах — намеснік начальніка палітычнага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі[1].

Remove ads

Літаратурная дзейнасць

Друкавацца Анатоль Сульянаў пачаў з 1957 года, калі яго першыя творы былі апублікаваны ў часопісе «Савецкі воін». Выступаў у якасці ваеннага карэспандэнта ў «Савецкай авіяцыі», куды ён прыносіў свае першыя нататкі. Таксама пісаў на старонках «Праўды», «Чырвонай зоркі» і «Камсамольскай праўды». У яго творах пераважаюць гісторыі з жыцця лётчыкаў, гісторыі аб небе і палётах.

Бібліяграфія

Раманы

  • 1981 — Расколотое небо
  • 1987 — Только одна ночь (1987, экранізавана)
  • 1990 — Голубые снега
  • 1991 — На критических углах. Кніга 1 (1991), кніга 2 (1992)
  • 2001 — Арестовать в Кремле: Исторический роман
  • 2002 — Маршал Жуков. Слава. Забвение. Бессмертие
  • Пушкин, Элиз Кутузова и Долли Фикельман
  • 2014 — Берия. Арестовать в Кремле

Аповесці

  • 1982 — Посеешь ветер (1994)
  • 1985 — Хождение за седьмое небо (1985)

Апавяданні

  • Дед Сергей
  • Осколок
  • Листопад (1976)
  • Штопор
  • Месяц большого сердца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads