Анатоль Леанідавіч Мельнікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Леанідавіч Мельнікаў (нар. 10 сакавіка 1955, Магілёў) — беларускі пісьменнік.

Хуткія факты Анатоль Леанідавіч Мельнікаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся і вырас у Магілёве. Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі, Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага, 2-х гадавую школу рэжысёраў-аператараў, прайшоў творчы конкурс на Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржкіно СССР, але іх не скончыў па аб’ектыўных прычынах[1].

Працаваў інжынерам у аэрапорце, майстрам на заводзе, канструктарам у адмысловым праектна-канструктарскім бюро, экскурсаводам, рэжысёрам Народнай кінастудыі, дырэктарам Дома культуры, рэдактарам тэлебачання і радыё, карэспандэнтам рэспубліканскай газеты, выкладчыкам курсу журналістыкі друкаваных і электронных СМІ ў універсітэце, кіраўніком прэс-цэнтра[1], галоўным спецыялістам упраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама. Цяпер з’яўляецца тэлевядучым праграмы «Час АРТ» тэлерадыёкампаніі «Магілёў»[2].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].

Станам на 2024 год жыве і працуе ў Магілёве[1].

Remove ads

Творчасць

Аўтар рамана «Фагги». Апавяданні публікаваліся ў абласным зборніку Саюза пісьменнікаў, у перыядычным прэсе. Зняў аўтарскі дакументальны фільм «Загінулыя хлусні не прымаюць». Шэраг апавяданняў апублікаваны ў часопісе «Нёман». Публікуе апавяданні і навелы на Facebook[1].

Бібліяграфія

  • «Избранное» (Масква, 2000)
  • «Фагги» (Магілёў, 2010)
  • «Фотографические приключения Тимофея Плёнкина» (Мінск, 2022)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads