Анатоль Мікалаевіч Волкаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Мікалаевіч Волкаў (нар. 11 сакавіка 1960, Мінск) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 11 сакавіка 1960 года ў Мінску. У 1983 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе вучыўся ў Л. Талбузіна[1].
З’яўляецца ўдзельнікам мастацкіх выставаў з 1982 года. З 1996 года — член Беларускага саюза мастакоў[1].
Жыве і працуе ў Мінску[1].
Творчасць
Анатоль Волкаў працуе ў галіне прыкладнога мастацтва (кераміка, шамот, дрэва), дэкаратыўнай скульптуры і інсталяцыі. Сярод яго вядомых керамічных кампазіцый — «Ратамка», «Бег», «Варшаўскія матывы», «Птушка», «Беларусь чарнобыльская», «Мутацыі». У скульптурнай галіне вылучаюцца творы: «Паўстанне», «Світанак», «Плач», «Постаць», «Погляд у будучыню», «Анёлы»[1].
Вядомы таксама цыкл скульптурных пластоў «Помнікі дойлідства Беларусі» і серыя плакетак: «Святы», «Кармен», «Сон старога горада». Сярод інсталяцый вылучаюцца «Беларусь раскрыжаваная», «Пегас», «Смутак»[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads