Дэкаратыўнае мастацтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэкаратыўнае мастацтва
Remove ads

Дэкараты́ўнае мастацтва — адна з асноўных галін пластычных мастацтваў (нароўні з архітэктурай і выяўленчым мастацтвам). У той жа час дэкаратыўнае мастацтва з’яўляецца асаблівым родам мастацкай творчасці, які адрозніваецца па сваіх мэтах ад станковага і манументальнага мастацтва[1].

Thumb
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў палацы Во-ле-Віконт
Thumb
Манументальна-дэкаратыўнае аздабленне Кітайскага чайнага доміку ў Сан-Сусі

Дэкаратыўнае мастацтва разам з архітэктурай фарміруе навакольнае матэрыяльнае асяроддзе чалавека, надаючы яму эстэтычнае і вобразнае вымярэнне. Яно ахоплівае шырокае кола мастацкіх прадметаў, выяў і сімвалаў, што ўносяць мастацкую арганізацыю ў розныя сферы жыцця[1].

У структуры дэкаратыўнага мастацтва вылучаюцца[1]:

Мастацкія якасці твораў дэкаратыўнага мастацтва найбольш поўна раскрываюцца пры іх успрыманні ў ансамблі, для якога яны першапачаткова прызначаныя[1].

Дэкаратыўнае мастацтва ў значнай ступені звязана з мастацкай прамысловасцю і мае шмат агульнага з дызайнам, аднак адрозніваецца ад яго сваёй методыкай, якая грунтуецца на традыцыйных устаноўках, індывідуальнасці майстра і ўнікальнасці яго твораў[1].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads