Анатоль Мікалаевіч Лызікаў
вучоны ў галіне хірургіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Мікалаевіч Лызікаў (нар. 29 кастрычніка 1952, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1996).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1974). 3 1982 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1998 года загадчык кафедры). У 2007—2020 гадах — рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Сям’я
- сын Аляксей Анатолевіч Лызікаў (нар. 1975) — доктар медыцынскіх навук, жонка Таццяна — кандыдат медыцынскіх навук
- дачка Юлія Анатолеўна Лызікава (нар. 1979) — доктар медыцынскіх навук
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па энтэральным зондавым харчаванні пры захворваннях органаў брушной поласці, дыягностыцы і лячэнні захворванняў з дапамогай малаінвазійнай хірургіі.
Узнагароды
Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads