Анатоль Мікалаевіч Новікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Мікалаевіч Новікаў (нар. 13 лютага 1941, Бораўск Калужскай вобласці РСФСР) — беларускі ваенны і палітык. Генерал-лейтэнант у адстаўцы. Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР (агульнавайсковы камандзір), Ваеннапалітычную акадэмію імя У. І. Леніна (палітработнік), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (палітолаг).

Працаваў на розных пасадах у Маскоўскай, Прыбалтыйскай, Прыкарпацкай ваенных акругах, Групе савецкіх войскаў у Германіі, затым членам ваеннага савета танкавай арміі ў г. Барысаве, членам ваеннага савета Закаўказскай і Беларускай ваенных акруг, начальнікам інспекцыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання, дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняў[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыны III ступені, Пашаны, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, васемнаццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads