Ордэн Айчыны

найвышэйшы ордэн Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ордэн Айчыны
Remove ads

О́рдэн Айчы́ны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн Рэспублікі Беларусь. Ордэн Айчыны заснаваны пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь N 3726-XII ад 13.04.1995 г.

Хуткія факты Ордэн Айчыны, I ступені ...
Remove ads

Статут ордэна

Ордэн Айчыны мае тры ступені:

  • Ордэн Айчыны I ступені;
  • Ордэн Айчыны II ступені;
  • Ордэн Айчыны III ступені.

Вышэйшай ступенню ордэна Айчыны з'яўляецца I ступень.

Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам Айчыны III, II і I ступені:

  • за выдатныя дасягненні ў вытворчай, навукова-даследніцкай, сацыяльна-культурнай, грамадскай, дабрачыннай і іншых сферах дзейнасці, накіраванай на падвышэнне дабрабыту людзей і ўмацаванне магутнасці краіны;
  • за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, забеспячэнні законнасці і правапарадку;
  • за вялікія заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі.

Ордэн Айчыны носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў (акрамя ордэна Маці) размяшчаецца перад імі ў парадку старшынства ступеняў.

Remove ads

Апісанне

Ордэн Айчыны ўяўляе сабой знак, выкананы ў форме двух чатырохкутнікаў, якія накладаюцца адзін на аднаго і ўтвараюць васьміканцовую зорку дыяметрам 44 мм.

У цэнтры зоркі знаходзіцца круг дыяметрам 24 мм, у якім размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, які абрамлены вянком з дубовага і лаўравага лісця. У верхняй частцы круга на чырвоным эмалевым фоне змешчаны надпіс «Айчына», у ніжняй частцы абазначаныя ступені ордэну: I, II, III. Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.

Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцікутнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзіне для ордэна I ступені, дзвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краёх для ордэна II ступені, дзвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краёх і адной зялёнай падоўжнай палоскай пасярэдзіне для ордэна III ступені.

Ордэн Айчыны I ступені вырабляецца з срэбра з пазалотай, II ступені — з срэбра з частковай пазалотай, III ступені — з срэбра.

Remove ads

Поўныя кавалеры

  1. Кацярына Анатолеўна Карстэн (17 ліпеня 2008);
  2. Леанід Сяргеевіч Маісееў (23 мая 2011);
  3. Мікалай Іванавіч Казека (21 лютага 2014);
  4. Уладзімір Іванавіч Пакрышкін (23 чэрвеня 2014);
  5. Віктар Уладзіміравіч Шэйман (10 верасня 2021).

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads