Анатоль Пятровіч Жалязоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Пятровіч Жалязоўскі (нар. 5 лютага 1943 г., вёска Крапіўна, Аршанскі раён) — беларускі празаік.

Хуткія факты Анатоль Пятровіч Жалязоўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Пасля вайны бацькі пераехалі ў Оршу. У 1962 паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. Служыў у Савецкай Арміі (1963-65 гг.). Працаваў трэнерам у аршанскай дзіцячай спартыўнай школе (1968 г.), загадчыкам аддзела Віцебскага абкама камсамола (з 1968 г.), інструктарам у апараце ЦК ЛКСМ Беларусі (з 1971 г.), Беларускім савеце па турызме (з 1974 г.), Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у Мінскім турбюро падарожжаў (з 1975 г.), начальнікам аддзела прапаганды і выхаваўчай работы Спорткамітэта БССР (з 1979 г.), дырэктарам Дома літаратара (з 1987 г.). З 1990 г. быў намеснікам старшыні СП Беларусі.

Remove ads

Творчасць

Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1973 г. Апавяданні, аповесці друкаваліся ў часопісе «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва». Асноўныя інтарэсы аўтара засяроджаны на раскрыцці маральна-этычных праблем жыцця сучасніка. Піша артыкулы, рэцэнзіі, дарожныя нататкі. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Пералом» (1981), «Горкі хлеб» (1985), аповесці «Іду на канфлікт» (часопіс «Маладосць», 1990).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads