Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міністэ́рства жыллё́ва-камуна́льнай гаспада́ркі Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР на базе Наркамата камунальнай гаспадаркі БССР[1]. Было скасавана ў 1957 годзе[2], яго функцыі былі перададзеныя Галоўнаму ўпраўленню камунальнай гаспадаркі і энергетыкі пры Савеце Міністраў БССР.

Хуткія факты Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР, Агульная інфармацыя ...

5 лютага 1968 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Галоўнае ўпраўленне камунальнай гаспадаркі было зноў пераўтворана ў Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР, якое ў 1973 годзе было перайменавана ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. У 1979 годзе была зменена скарочаная назва міністэрства: Мінкамгас БССР на Мінжылкамгас БССР.

Remove ads

Структура на 1974 год

  • Галоўнае ўпраўленне рамонтна-будаўнічых арганізацый;
  • Упраўленне жыллёвай гаспадаркі;
  • Упраўленне камунальных прадпрыемстваў;
  • Аддзел добраўпарадкавання і капітальнага будаўніцтва;
  • Аддзел тэхнічнай інвентарызацыі[3].

Міністры

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads