Анатоль Радзівонік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Радзівонік (пс. Олех; 20 лютага 1916, Бранск, Арлоўская губерня — 12 мая 1949) — удзельнік польскага падполля, адзін з камандзіраў Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1915 годзе ў Бранску ў сям'і эвакуаваных з Ваўкавыска. У пачатку 1920-х гадоў сям'я вярнулася на радзіму. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Слоніме.
Працаваў настаўнікам у школе ў Ішчальнянах каля Шчучына. У 1938 годзе быў прызваны ў войска, дзе скончыў курс падхарунжых пяхоты. Вярнуўся да настаўніцкай працы ў Ішчальнянах.
З пачаткам Другой сусветнай вайны далучыўся да польскай канспірацыі. У 1943 годзе камандаваў адной з падпольных груп у Шчучынскай акрузе Арміі Краёвай. З зімы 1944 года быў камандзірам узводу ў складзе 7-га батальёна 77-га пяхотнага палка Арміі Краёвай. Здзейсніў шэраг нападаў на нямецкія гарнізоны.
У пачатку ліпеня 1944 года Радзівонік вырушыў са сваім батальёнам у кірунку Вільні, каб прыняць удзел у аперацыі «Вострая Брама». Партызаны не змаглі ў час прыбыць на месца збору, што дазволіла ім пазбегчы раззбраення і савецкага палону.
Уключыўся ў антысавецкую барацьбу. Вясной 1945 года была створана новая падпольная акруга, якая ахоплівала тэрыторыю былых Лідскага і Шчучынскага паветаў. Радзівонік («Олех») быў прызначаны камандзірам акругі.
12 мая 1949 года каля Рачкаўшчыны аддзел Радзівоніка трапіў у засаду НКВД. Пры спробе прарыву акружэння Анатоль Радзівонік быў смяротна паранены.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads