Анатоль Сцяпанавіч Аксамітаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Сцяпанавіч Аксамі́таў (17 ліпеня 1926, Гомель — 5 лютага 2003) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1984).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў БДУ ў 1951 годзе. У 1952—1991 гадах — у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, з 1994 года — у Фондзе фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць
Распрацоўваў пытанні беларускай і славянскай фразеалогіі («Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі», 1958; «Беларуская фразеалогія», 1978; «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы», 1970, у сааўтарстве), этналінгвістыкі, фразеаграфіі і гісторыі беларускага мовазнаўства. Рэдактар і адзін са складальнікаў «Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Я. Коласа» (1993), сааўтар «Беларуска-рускага слоўніка» (1962). Аўтар кнігі «3 думай славяніна» (1991, з Л. А. Малаш).
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з беларускай фалькларысткай Леанілай Малаш (нар. 1927).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads