Леаніла Апанасаўна Малаш-Аксамітава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леані́ла Апана́саўна Ма́лаш-Аксамі́тава (нар. 1 чэрвеня 1927, Несцераўка[d], Віленскае ваяводства) — беларуская фалькларыстка. Кандыдат філалагічных навук (1967).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 1 чэрвеня 1927 года ў в. Несцераўка Дзісенскага павета Віленскага ваяводства (цяпер — Докшыцкі раён Віцебскай вобласці).
Скончыла ў 1952 годзе БДУ. З 1952 года працавала ў Інстытуце літаратуры і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Беларусі, БДУ, у 1968—1990 гадах — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Даследуе беларускі фальклор, гісторыю беларускай фалькларыстыкі, беларускае вяселле на агульнаславянскім фоне. Адзін з аўтараў манаграфій «Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму» (1989, з Г. А. Каханоўскім і К. А. Цвіркам), «З душой славяніна: Жыццё і дзейнасць З. Я. Даленгі-Хадакоўскага» (1991, з А. С. Аксамітавым). Укладальнік кнігі «Вяселле: Песні» (кн. 1—6, 1980—1988), а таксама зборніка «Украінскія народныя песні ў запісах Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага» (Кіеў, 1974, з А. Дэем).
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з беларускім мовазнаўцам Анатолем Аксамітавым (1926—2003).
Творы
- Беларуская этнаграфія і фальклор у працах славянскіх вучоных эпохі рамантызму. Мн., 1973 (разам з В. К. Бандарчыкам);
- Беларускае вяселле ў яго адносінах да заходнеславянскіх вяселляў — польскага і славацкага. Мн., 1993 (разам з А. С. Аксамітавым).
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР (1986) — за ўдзел у шматтомным навуковым выданні «Беларуская народная творчасць».
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads