Анатоль Сыс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анато́ль Ці́ханавіч Сыс (26 кастрычніка 1959, Гарошкаў, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 4 мая 2005, Мінск) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце, старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. Дэбютаваў некалькімі вершамі ў часопісе Маладосць (1986). У 1986 годзе А. Сыс разам з А. Бяляцкім, С. Адамовічам і інш. стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Актыўны ўдзельнік моладзевых нефармальных аб’яднанняў 2-й паловы 1980-х гадоў — «Талака», «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца XX ст. Паэзія, грамадзянская і творчая пазіцыя А. Сыса аказалі вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.
Адзін з арганізатараў і прамоўцаў на першых дэмакратычных акцыях «Дзяды» 1987—1988 гг. і мітынгу супраць разбурэння Верхняга Горада ў Мінску[2].
Памёр А. Сыс ад сардэчнага прыступу на сваёй мінскай кватэры. Пахаваны ў роднай вёсцы — Гарошкаў.
Remove ads
Бібліяграфія
- Сыс, А. Агмень. — 1988.
- Сыс, А. Пан Лес. — Мінск: Мастацкая літаратура,1989. — 111с. ББК 84 Бел7 ISBN 5-340-00416-3.
- Сыс, А. Сыс. — 2002.
- Сыс, А. Лён. / укл., прадм. М.Скобла. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 436с. ББЛ 84 (4 Беи)ISBN 985-6824-35-4
- Сыс, А. Alaiza / укл. А.Бяляцкі. — Вільня: Gudas, 2009. — 212с.
- Сыс, А. Берагі майго юнацтва / укл., прадм. А.Бяляцкі.— Мінск: Галіяфы, 2016. — 250с. УДК821.161.3-1 ББК 84 (4Беи)-5 С95 ISBN 978-985-7021-97-0.
Remove ads
Ацэнкі
У сваіх успамінах Валянціна Якімовіч адзначае, што яе «прыцягвалі і прыцягваюць да паэзіі Анатоля Сыса мудрасць і, да наіўнасці, надзвычайная шчырасць, прастата й узнёсласць, рамантычнае, вытанчана-пажадлівае ўспрыняцце свету, непераадольная прага да жыцця й усведамленне яго найабмежаванасці, імпульсіўнасць і безабаронная, амаль дзіцячая, даверлівасць у адносінах да чытача»[3].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads