Анатоль Уладзіміравіч Отчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Уладзіміравіч Отчык (нар. 7 ліпеня 1949, в. Шыічы, Гомельская вобласць) — беларускі мастак.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 ліпеня 1949 года ў вёсцы Шыічы Гомельскай вобласці. Скончыў у 1972 годзе Пензенскае мастацкае вучылішча, у 1977 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Л. Скарабагатава, Э. Іадэніса, А. Хадыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1986 года.
Жонка — Таццяна Іванаўна Отчык, (нар. 1952), беларускі скульптар.
Сын — Глеб Анатолевіч Отчык, 1983 года нараджэння, таксама мастак, старшыня Беларускага саюза мастакоў.
Жыве ў Гомелі.
Remove ads
Творчасць
Працуе ў плакаце, жывапісе, афармленні архітэктурнага асяроддзя. Асноўныя творы: плакаты «Людзі, не дапусціце самазнішчэння!», «9 мая 1945», «Максім Багдановіч. 1891—1991», «Міністэрства аховы здароўя СССР папярэджвае», «Ці прыляцяць буслы на Палессе?»; карціны «Падаючы», «Пад крыламі», «Лясная бліскавіца», «Узлёт», «Зімовы сон»; роспіс фасада і вітраж у радыелагічным корпусе анкалагічнага дыспансера; роспіс у вестыбюлі прафілакторыя вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш» (абодва ў г. Гомелі).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.
Remove ads
Сям'я
У шлюбе са скульптарам Таццянай Отчык (нар. 1952) мае сына Глеба (нар. 1983), таксама мастака.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads