Англсі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Англсі (вал. Ynys Môn) — востраў і графства ў паўночна-ўсходнім Уэльсе. Ад вострава Брытанія аддзелены пралівам Менай, праз які пракладзеныя два масты.
Remove ads
Прырода
Востраў мае крутыя берагі і ўзгорыстую (да 250 м) паверхню. Распаўсюджаны верасоўнікі і лугі. На востраве ўпершыню[1] ў 1832 годзе французскім мінералогам і геолагам Ф. С. Бёданам (фр.: François Sulpice Beudant)[2] быў знойдзены мінерал англезіт.
Гісторыя
Падчас рымскага заваявання Брытаніі востраў доўга заставаўся пад уладаю друідаў і быў канчаткова скораны толькі Агрыкалам у 78 годзе. Пасля сыходу рымлян з Брытаніі, Англсі быў захоплены ірландцамі, пазней належаў каралеўству Гвінед, падвяргаўся нападам вікінгаў, саксаў і нарманаў. У 13 ст. яго падпарадкаваў англійскі кароль Эдвард I.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads