Валійская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валійская мова, уэльская мова або кімрская мова (вал.: Cymraeg або y Gymraeg) — у адрозненне ад валійскай англійскай (варыянту англійскай мовы, што сфарміравалася ва Уэльсе), належыць да брыцкай групы кельцкіх моў, распаўсюджана ў заходняй частцы Брытаніі — Уэльсе (вал.: Cymru), а таксама ў Чубуце, калоніі валійцаў-імігрантаў у рэгіёне Патагонія ў Аргенціне. Родная мова валійцаў. У мінулым была аб’ектам дыскрымінацыі з боку англійскай улады, сёння знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Remove ads
Статус
Паводле перапісу 2011 года, 583 000 чалавек, або 20 % насельніцтва, ведае валійскую мову (у параўнанні з 20,8 % у 2001 годзе)[2]. Пры гэтым, паводле перапісу, 25 % жыхароў Уэльса нарадзіліся за яго межамі. Колькасць носьбітаў валійскай мовы ва ўсёй Вялікабрытаніі пэўна невядомая, але яна параўнальна вялікая ў буйных гарадах і ўздоўж мяжы з Уэльсам. Паводле тэлеканала S4C, у 1993 годзе ў Англіі жыло каля 133 000 чалавек, якія разумелі валійскую мову, і каля траціны з іх было засяроджана ў раёне Вялікага Лондана[3]. Акрамя таго, носьбіты валійскай мовы жывуць у Канадзе (3160 чалавек паводле Ethnologue[4]) і ў ЗША (2 655[5]).

Сярод носьбітаў валійскай мовы мала тых, хто не ведае англійскай (не лічачы валійцаў даліны Чубут, для якіх другая мова іспанская)[6]. Аднак, вельмі многія аддаюць перавагу менавіта валійскай мове, а не англійскай. Выбар мовы можа мяняцца залежна ад прадметнай вобласці (з’ява, вядомая ў лінгвістыцы як «код-свічынг», або пераключэнне кодаў).
Станам на 14 сакавіка 2017 года валійскі раздзел Вікіпедыі налічвае 90 873 артыкулаў і займае па гэтым крытэрыі 60 месца з усіх 295 раздзелаў.
Remove ads
Зноскі
- UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
- [http://www.comisiynyddygymraeg.cymru/Cymraeg/Rhestr%20Cyhoeddiadau/Darlun%20ystadegol%20Cymraeg.pdf Darlun ystadegol o sefyllfa’r Gymraeg] (вал.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2016. Праверана 14 сакавіка 2017.
- Callaghan, Nigel. More Welsh Speakers than Previously Believed (англ.). ibiblio.org. — Изложение результатов исследования S4C. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 18 кастрычніка 2009.
- Languages of Canada (англ.). Ethnologue.com. — Данные по языкам Канады в онлайн версии Ethnologue. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 18 кастрычніка 2009.
- Many Languages, One America: Welsh (англ.) (pdf)(недаступная спасылка). U.S. English Foundation Research. — Данные по валлийскому языку в США. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 18 кастрычніка 2009.
- Welsh: A language of United Kingdom (англ.)(недаступная спасылка). Ethnologue.com. — Характеристика валлийского языка в онлайн версии Ethnologue, данные о двуязычности носителей, о валлийском в Аргентине. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 18 кастрычніка 2009.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads