Англійская Вікіпедыя
англамоўны раздзел Вікіпедыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Англійская Вікіпедыя (англ.: English Wikipedia) — раздзел Вікіпедыі на англійскай мове. Адкрыта 15 студзеня 2001. У сакавіку 2006 дасягнула мільёна артыкулаў, 9 верасня 2007 напісаны 2-мільённы, а 17 жніўня 2009 3-мільённы артыкул. Англійская версія Вікіпедыі з'яўляецца самай аб'ёмнай сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.
Англійская Вікіпедыя мае перавагу перад іншымі моўнымі раздзеламі за кошт магчымасці выкарыстоўваць матэрыялы 11 выдання Encyclopædia Britannica.
Remove ads
Гісторыя
- 20 красавіка 2004 года — 250 000 артыкулаў
- 7 ліпеня 2004 года — 300 000 артыкулаў
- 20 лістапада 2004 года — 400 000 артыкулаў
- 18 сакавіка 2005 года — 500 000 артыкулаў
- 29 верасня 2005 года — 750 000 артыкулаў
- 1 сакавіка 2006 года — 1 000 000 артыкулаў
- 24 лістапада 2006 года — 1 500 000 артыкулаў
- 9 верасня 2007 года — 2 000 000 артыкулаў
- 12 жніўня 2008 года — 2 500 000 артыкулаў
- 17 жніўня 2009 года — 3 000 000 артыкулаў
- 12 снежня 2010 года — 3 500 000 артыкулаў
- 2 красавіка 2011 года — 3 600 000 артыкулаў
- 4 жніўня 2011 года — 3 700 000 артыкулаў
- 19 лістапада 2011 года — 3 800 000 артыкулаў
- 13 ліпеня 2012 года — 4 000 000 артыкулаў
- 25 красавіка 2014 года — 4 500 000 артыкулаў
- 1 лістапада 2015 года — 5 000 000 артыкулаў
- 23 студзеня 2020 года — 6 000 000 артыкулаў
Remove ads
Цікавыя факты
- У ноч на 18 студзеня 2012 года Англійская Вікіпедыя ўпершыню ў гісторыі была часова заблакіравана на 24 гадзіны ў знак пратэсту супраць новага законапраекта SOPA, занесенага ў Кангрэс ЗША, які паводле меркавання праціўнікаў гэтага законапраекта абмяжуе свабоду інфармацыі, у тым ліку і ў Вікіпедыі, пашырыўшы магчымасці праваахоўных органаў ЗША і праваўладальнікаў у рамках абароны аўтарскага права ў барацьбе з правайдарамі і іншымі ўдзельнікамі дзейнасці ў Інтэрнэце. Тэхнічна блакіроўка была рэалізавана з дапамогай JavaScript, таму для абыходу блакіроўкі досыць адключыць падтрымку JavaScript у браўзеры ці ж адключыць падтрымку JavaScript толькі ў дамене wikipedia.org з дапамогай надбудоў браўзера, напрыклад, NoScript.
Remove ads
Статыстыка
Па стане на 6 жніўня 2025, 21:47 (UTC) англійская Вікіпедыя ўтрымлівае 7 035 282 артыкулы, гэта на 919 097 артыкулаў больш за другі моўны раздзел Вікіпедыі — себуанскую Вікіпедыю. У англійскай Вікіпедыі зарэгістраваны 49 504 618 удзельнікаў, з іх 107 267 здзейснілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 838 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульны лік правак складае 1 299 817 050.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads