Андрамаха

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрамаха
Remove ads

Андрама́ха (стар.-грэч.: Ἀνδρομάχη, літар. «ваюючая з мужам») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[6] — дачка Ээтыёна, родам з Фіваў плакійскіх (або дачка Андрэмона[7]), жонка Гектара, — правадыра траянцаў у іх вайне з грэкамі[8]. Называецца «ўнучкай Дардана»[9].

Хуткія факты Андрамаха, Пол ...
Thumb
Партрэт са зборніка біяграфій
Promptuarii Iconum Insigniorum (1553 год)

Гамер у «Іліядзе» адлюстроўвае Андрамаху кахаючай і вернай жонкай Гектара, асабліва ў знакамітай сцэне развітання Гектара з Андрамахай перад яго адпраўленнем у бой. Намалявана на карціне Палігнота ў Дэльфах разам з сынам Астыянактам[10].

Пасля гібелі мужа, узяцці Троі і дзяльбы здабычы ахейцамі Андрамаха стала рабыняй і наложніцай сына Ахіла — Неапталема (Піра)[11], нарадзіла сыноў Малоса, Піела і Пергама (або аднаго Амфіяла[12], па Еўрыпіду — аднаго Малоса).

Пасля смерці Неапталема стала жонкай Гелена, брата Гектара[13]. Пасля яго смерці разам з сынам Пергамам адправілася ў Азію, у горадзе Пергам быў яе гераон[14].

Трагічны лёс Андрамахі паслужыў сюжэтам для шэрагу трагедый ад Еўрыпіда да РасінаАндрамаха», опера Грэтры на яе аснове — 1780). Дзеючая асоба трагедый Еўрыпіда «Траянкі» і «Андрамаха», трагедый Антыфрона, Невія, Энія («Андрамаха-палонніца») і Акцыя «Андрамаха», трагедыі Сенекі «Траянкі». Оперу Андрамаха (1780) напісаў Вісентэ Марцін-і-Салер, пазней — Герберт Вінт (1932).

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads