Дэльфы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэльфы (грэч. Δελφοί) — археалагічны помнік у Цэнтральнай Грэцыі. У мінулым — цэнтр культу старажытнагрэчаскага бога Апалона.
Remove ads
Гісторыя

Назва Дэльфаў паходзіць ад стар.-грэч.: δελφύς (літаральна "вантроба") або стар.-грэч.: δελφίς ("дэльфін"). Згодна міфалогіі, бог Апалон з'явіўся каля Дэльфаў у вобразе дэльфіна і прынёс на сваёй спіне святароў з вострава Крыт. Жрыцы храма Апалона называліся піфіі. Свяцілішча было пабудавана на некалькіх скальных плато вакол гары Парнас. Высветлена, што першыя пабудовы ўзводзіліся яшчэ ў эпоху неаліту. Знойдзены рэшткі храмавых будынкаў мікенскага перыяду.
Паводле легенды, месца было знойдзена пастухом. Ён паведаміў аднавяскоўцам пра рашчыліны, з якіх вырываліся таксічныя газы і давалі магчымасць бачыць будучыню. Пазней плато занялі жрацы. Лічылася, што першапачаткова свяцілішча было прысвечана багіні Геі, і яго ахоўваў пачварны змей Піфон, забіты Апалонам. Дэльфійскія жрыцы-прадракальнікі зваліся піфіі. Найбольш важную ролю Дэльфы пачалі адыгрываць у перыяд класічнай Старажытнай Грэцыі, калі ператварыліся ў агульнагрэчаскі цэнтр шанавання Апалона. Дэльфійскі аракул шанаваўся не толькі грэкамі. Ахвяраванні храму Апалона рабілі фрыгійцы, лідыйцы, старажытныя рымляне і г. д. У гонар перамогі Апалона над Піфонам кожныя чатыры гады праводзіліся Піфійскія гульні.
У 394 г. н. э. хрысціянскі імператар Феадосій забараніў шанаванне Апалона і Піфійскія гульні. Пазней, падчас нашэсця славян, Дэльфы былі разрабаваны і значна разбураны.
Археалагічныя раскопкі праводзяцца з 1860 г.
Remove ads
Культурная спадчына
У 1987 г. Дэльфы былі ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Турызм
Каля археалагічнага помніка размешчана сучаснае паселішча Дэльфы. У ім знаходзяцца муніцыпальны інфармацыйны цэнтр, аўтобусны вакзал і гасцініцы. Турызм з’яўляецца асновай мясцовай эканомікі. Аўтобусны транзіт да Афінаў і іншых гарадоў Цэнтральнай Грэцыі.
Славутыя мясціны
- Свяцілішча Апалона — галоўны рэлігійны цэнтр прыцягнення ў антычны час. У ім знаходзілася жрыца-прадракальнік піфія. Ад увахода да храма Апалона (IV ст. да н. э.) вядзе сакральны шлях.
- Калоны храма Апалона
- Камень піфіі
- Тэатр каля храма Апалона, пабудаваны ў IV ст. да н. э. і перабудаваны пергамцамі ў I ст. да н. э.
- Тэатр
- Стадыён для правядзення Піфійскіх гульняў.
- Дэльфійскі стадыён
- Гімнасій, у якім вялася ўсебаковая падрыхтоўка юнакоў і ўдзельнікаў Піфійскіх гульняў.
- Рэшткі гімнасія
- Свяцілішча Афіны (IV ст. да н. э.)
- Свяцілішча Афіны
- Археалагічны музей
- Будынак музея
- Экспазіцыя
- Сікеліянас — невялікі тэатральны музей.
- Будынак Сікеліянаса
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэльфы
- Дэльфы на сайце ЮНЕСКА
- Дэльфы на сайце культуры Грэцыі Архівавана 25 лютага 2018.
- delphic-oracle.info
- Археалогія
- Дэльфы ў міфалогіі і культуры
- На ¨E¨ ў Дэльфах і "Пазнай самога сябе"
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads