Андрэас Шлютэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэас Шлютэр
Remove ads

Андрэас Шлютэр (ням.: Andreas Schlüter, 20 мая 1660, Гамбург альбо Гданьск — 1714, Санкт-Пецярбург) — нямецкі архітэктар і скульптар, найбольш яркі і запатрабаваны прадстаўнік ранняга барока ў Германіі. Дырэктар Берлінскай акадэміі мастацтваў у 1702—1704 гадах.

Remove ads

Біяграфія

У 1689—1693 гг. працаваў у Польшчы, пераважна ў Варшаве, дзе стварыў скульптурнае ўбранне каралеўскага палаца ў Вілянаве і палаца Красіньскіх. Шэраг яго работ знаходзіцца ў Жоўкве, маёнтак Яна Сабескага.

У 1694 годзе перамясціўся ў Берлін, дзе распрацоўваў інтэр’еры апартаментаў курфюрста і наглядаў за будаўніцтвам Гарадскога палаца ў Берліне. Яго шэдэўрам лічыцца конны помнік «Вялікаму курфюрсту», цяпер перанесены ў Шарлоттенбург, найбольш значны для таго часу конны помнік, створаны у 1696 годзе (адліты ў 1700 годзе Іяганам Якобі (ням. Johann Jacobi)) [11]. У 1697 годзе Шлютер стварыў бронзавую статую курфюрста Фрыдрыха III для Кёнігсберга. У гэтых помніках Шлютер выступае апалагетам складаю прускага абсалютызму. У статуі вялікага курфюрста ён імкнуўся даць вобраз грознага і мудрага валадара. Апрануты ў антычны касцюм, у пышным парыку, кіраўнік Прусіі ўрачыста сядзіць на кані. Пастамент помніка упрыгожаны вялікімі дэкаратыўнымі валютамі і чатырма фігурамі закутых у ланцугу рабоў, якія сімвалізуюць перамогі прускага абсалютызму.

У 1698 годзе Шлютэру даручылі завяршыць распачатую Нерынгам пабудову і вырабіць аздабленне будынка берлінскага арсенала.

У 1699 годзе Шлютэру даручылі кіраваць будаўніцтвам вялікага каралеўскага палаца па створаным ім праекце. Да таго часу ён быў прызначаны галоўным архітэктарам. Берлінскі палац будаваўся доўга: пачаты задоўга да Шлютэра, ён быў фактычна скончаны толькі да сярэдзіны XIX стагоддзя. Аднак вонкавы выгляд будынка вызначылі менавіта тыя яго часткі, якія былі створаныя Шлютэрам. Яму належалі паўднёвы і паўночны фасады палаца і фасады яго ўнутранага двара, а таксама інтэр’ер лесвіцы і шэраг парадных пакояў.

У 1706 годзе з-за інтрыг свайго суперніка Эазандэра фон Гётэ Шлютэр быў адхілены ад пабудовы вялікага палаца, але не пазбавіўся пасады прыдворнага скульптара і вылепіў ў 1713 годзе надмагільны помнік Фрыдрыха I.

За год да смерці Шлютэр прыняў прапанову Пятра Першага, 1 траўня 1713 года Андрэас Шлютэр падпісаў дамову з Якавам Брусам і пераехаў у Расію будаваць Санкт-Пецярбург у чыне «дырэктара будаўніцтва». Пасяліўся ў Летнім палацы, для якога выканаў шэраг скульптур і рэльефаў. Архітэктару прызначылі жалаванне ў пяць тысяч рублёў у год. У 1714 годзе, дзякуючы яму Летні палац набыў свой канчатковы, цяперашні выгляд.

Памёр 4 ліпеня 1714 года. Магіла Шлютэра на Сампсоніеўскіх могілках не захавалася.

Remove ads

Зноскі

1. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 20 жніўня 2020.

2. RKDartists Праверана 20 жніўня 2020.

3. Peschken G. Andreas Schlüter architectus. Werkverzeichnis in Zeichnungen — 2014. — С. 7. — ISBN 978-3-86935-227-5

4. Ladendorf H. Andreas Schlüter: Baumeister und Bildhauer des Preussischen BarockЛейпцыг: E. A. Seemann, 1997. — С. 152. — ISBN 978-3-363-00676-6

5. CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 20 жніўня 2020.

6. Andreas Schl?ter // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.

7. KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.

8. VIAF[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 20 жніўня 2020.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads