Мастацтва

галіна стварэння прыгожых твораў From Wikipedia, the free encyclopedia

Мастацтва
Remove ads

Маста́цтва — працэс ці вынік выяўлення ўнутранага свету ў мастацкім вобразе, творчае спалучэнне элементаў такім чынам, які адлюстроўвае пачуцці альбо эмоцыі. Мастацтва. 1. Творчая дзейнасць, звязаная з вобразным адлюстраваннем рэчаіснасці. 2. Асобная галіна такой творчай мастацкай дзейнасці. Выяўленчае мастацтва. Кінамастацтва. 3. Уменне, майстэрства ў якой-небудзь справе. Мастацтва для мастацтва; Чыстае мастацтва — рэакцыйная эстэтычная тэорыя і мастацкая практыка, накіраваныя на адрыў мастацкай творчасці ад грамадскага жыцця.

Thumb
Вінсент Ван Гог. Зорная ноч, 1889 г.
Thumb
Поль Сезан. Бібемус, чырвоная скала, 1897 г.
Remove ads

Класіфікацыя

Выяўленчае мастацтва[1]

Жывапіс

Жывапіс — від выяўленчага мастацтва, творы якога ствараюцца з дапамогай фарбаў, што наносяцца на якую-небудзь паверхню. Займае галоўнае месца ў трыядзе выяўленчых мастацтваў (разам з графікай і скульптурай). Падзяляецца на станковы жывапіс (асновай служыць палатно, дошка, кардон) і манументальны жывапіс (творы размяшчаюцца на трывалай архітэктурнай аснове). Сярод жанраў жывапісу — партрэт, пейзаж, нацюрморт, гістарычны, міфалагічны, батальны, анімалістычны і інш. Асобымі відамі жывапісу з'яўляюцца іканапіс, мініяцюра, дыярама, панарама, а таксама дэкарацыйны жывапіс (тэатральныя і кінадэкарацыі). Важнейшыя сродкі выразнасці — кампазіцыя, малюнак і колер (каларыт).

Скульптура

Скульптура (лац.: sculpo — выразаю, высякаю) — від выяўленчага мастацтва, творы якога маюць аб'ёмную форму і выконваюцца з цвёрдых ці пластычных матэрыялаў - у шырокім значэнні слова, мастацтва ствараць з гліны, воску, каменя, металу, дрэва, косці і іншых матэрыялаў высяканнем, выразаннем, лепкай, коўкай, ліццём ці іншым спосабам выявы чалавека, жывёл і іншых прадметаў прыроды ў датыкальных, цялесных іх формах.

Графіка

Графіка (грэч.: γραφικος — пісьмовы, ад грэч.: γραφω — пішу, малюю) — від выяўленчага мастацтва, заснаваны на насяненні малюнка на пэўную плоскасць. Графічныя творы звычайна выконваюцца на паперы; у параўнанні з жывапіснымі работамі яны найчасцей маюць меншы, невялікі фармат. Ha мяжы графікі і жывапісу знаходзяцца акварэль, гуаш, пастэль. Асноўныя сродкі выразнасці — контурная лінія, штрых, пляма, белы, чорны ці каляровы фон аркуша. У графіцы, у прыватнасці, у гравюрах, можа выкарыстоўвацца вялікая колькасць колераў (пры стварэнні некаторых гравюр можа выкарыстоўвацца больш за дзясятак друкаваных формаў, кожная з якіх «дадае» свой колер).

Сярод розных жанраў графікі найбольш распаўсюджаны пейзаж і партрэт. Для графікі ўласцівы лаканічнае, завостранае выяўленне пачуццяў і думак аўтара, здольнасць хутка адгукацца на важныя падзеі грамадскага жыцця, магчымасць развіваць абраную тэму, сюжэт у цыклах, серыях выяў.

Невыяўленчыя мастацтвы[2]

Архітэктура

Сцэнічнае мастацтва

Тэатр

Балет

Опера

Remove ads

Гісторыя мастацтва

Гл. таксама

Зноскі

  1. Выяўленчае мастацтва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. С.335
  2. Пластычныя мастацтвы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С.411

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads