Андрэа Апіяні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэа Апіяні (італ.: Andrea Appiani; 1754 — 1817) — італьянскі неакласічны мастак.
Remove ads
Біяграфія
Андрэа Апіяні нарадзіўся ў Мілане ў сям’і доктара. Бацька Андрэа спадзяваўся, што сын пойдзе па яго слядах, але той паступіў у прыватную акадэмію мастака Карла Марыі Джудзічы, дзе два гады (1783—1784) вывучаў малюнак і капіраваў гравюры. Затым Апіяні працягнуў адукацыю ў класе фрэскавага жывапісу ў міланскай Акадэміі Амбразіяна пад кіраўніцтвам Джорджа Антоніа дэ Медычы. Здзейсніў паездку ў Фларэнцыю, пазнаёміўся там з працамі Джуліяна Трабалезі і Марціна Кнолера, і Балонню, дзе асаблівую ўвагу звярнуў на творы Даменікіна. Вывучаў антычную скульптуру і жывапіс Рафаэля і Менгса ў Рыме і Неапалі. Наведаўшы Парму ў 1795 годзе, пазнаёміўся з жывапісам Карэджа. Пастаянна працаваў у Мілане з 1792 года.
У 1796 годзе Андрэа Апіяні быў прызначаны камісарам па справах выяўленчых мастацтваў Цызальпінскай рэспублікі. На гэтай пасадзе ён кіраваў міланскай Акадэміяй мастацтваў і галерэяй Брэра. Выконваў замовы Напалеона — пісаў партрэты і алегорыі, якія ўслаўлялі імператара і яго военачальнікаў. Яго творы (1796) упрыгожваюць купал Сент-Мэры-Селсу, у Мілане і сцены і столі замка намесніка эрцгерцага Фердынанда. Сярод яго вучняў былі Анджэла Манцічэлі і Джузэпэ Босі.
Андрэа Апіяні памёр у Мілане 23 траўня 1817 года.
Remove ads
Зноскі
- Andrea (I) Appiani
- Andrea Appiani // Brockhaus Enzyklopädie
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119060558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- Andrea Appiani The Elder — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119060558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads