Ламбарда-Венецыянскае каралеўства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ламбарда-Венецыянскае каралеўства (ням.: Lombardo-Venezianisches Konigreich) — каралеўства ў Паўночнай Італіі, уладанне Аўстрыйскай імперыі.
Remove ads
Гісторыя
Утворана ў 1815 годзе па рашэнні Венскага кангрэса 1814—1815 гадоў з паўночна-італьянскіх абласцей Ламбардыя і Венецыя, і склала адну з каронных зямель Аўстрыйскай імперыі. Кіравалася віцэ-каралём як аўстрыйскае ўладанне. У 1859 годзе Аўстрыя пазбавілася Ламбардыі, у 1866 годзе — Венецыі; абедзве вобласці ўвайшлі ў Італьянскае каралеўства.
Усякае нацыянальнае імкненне да палітычнай незалежнасці душылася з дапамогай паліцыі, цэнзуры і сістэмы шпіёнства. Абапіраючыся на Ламбарда-Венецыянскае каралеўства, аўстрыйскі ўрад спрабаваў панаваць над усёй Італіяй. Яго дэспатызм выклікаў крайнюю нянавісць ва ўсёй Італіі, у выніку яго мэта — «здушыць якабінскія імкненні італьянцаў і гэтым забяспечыць спакой Італіі» (словы Метэрніха) — не была дасягнута; насупраць, нянавісць да замежнага заваёўніка дала новы імпульс аб'яднальным памкненням. Уся гісторыя Ламбарда-Венецыянскага каралеўства ўяўляе сабой гісторыю змоў, тайных таварыстваў і абурэнняў, якія завяршыліся рэвалюцыяй 1848 года.
У 1859 годзе Ламбардыя (акрамя Мантуі і Песк'еры) была саступлена Сардзініі, а за Аўстрыяй засталася толькі Венецыянская вобласць.
У 1860 годзе пры ўвядзенні прадстаўнічай сістэмы ў Аўстрыі на Венецыю яна не была распаўсюджана.
У 1866 годзе ўся Венецыянская вобласць, з акругамі Ламбардыі, якія яшчэ заставаліся пад аўстрыйскім валадарствам, была саступлена Італіі.
Remove ads
Цікавыя факты
Адзіным каралём, якія каранаваўся як кароль Ламбарда-Венецыянскага каралеўства, быў імператар Фердынанд I.
Аўстрыйскія віцэ-каралі Ламбарда-Венецыянскага каралеўства
- 1814—1815: князь Генрых XV Рэйс цу Плаўэн
- 1815—1816: Генрых Іозеф Іаган фон Белегард
- 1816—1818: эрцгерцаг Антон Віктар Габсбург
- 1818—1848: эрцгерцаг Райнер Іосіф Габсбург
- 1848—1857: Іозеф Радэцкі
- 1857—1859: Фердынанд Максіміліян Іосіф фон Габсбург
Літаратура
- Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
- Ламбарда-Венецыянскае каралеўства (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ламбарда-Венецыянскае каралеўства
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads