Андрэеўская царква

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэеўская царкваmap
Remove ads

Андрэеўская царква (укр.: Андріївська церква) — барочная царква Святога Андрэя ў Кіеве, помнік архітэктуры, жывапісу і дэкаратыўнага мастацтва XVIII ст. сусветнага значэння. Рашэннем Вярхоўнай Рады царква была перададзена Сусветнаму патрыярхату ў бязвыплатнае карыстанне.

Хуткія факты Андрэеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Андрэеўская царква, 1911

год

Пабудавана ў 17441767 гадах (па іншых дадзеных 1749—1754) па праекце архітэктара Барталамеа Растрэлі на Андрэеўскай гары ў памяць наведвання Кіева імператрыцай Лізаветай Пятроўнай, на месцы Крыжаўзвіжанскай царквы. Акрамя гэтага збудавання, ва Украіне ёсць яшчэ адзін твор аўтарства Б. Растрэлі — Марыінскі палац. Кіраўнік будаўніцтва — І. Ф. Мічурын; інтэр’ер (разьба, ляпніна, жывапіс) — А. Антрапаў, Г. Лявіцкі, І. Вішнякоў, П. Барыспалец і іншыя.

Царква была асвечана 19 жніўня 1767 года.

Сёння царква з’яўляецца часткай Нацыянальнага запаведніка «Сафія Кіеўская».

18 кастрычніка 2018 года царква была перададзена Сусветнаму Патрыярхату, на яе тэрыторыі была створана стаўрапігія. 13 снежня 2018 года ў Андрэеўскай царкве адбылася першая архірэйская літургія Патрыяршай Стаўрапігіі Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы.

Remove ads

Архітэктура

Вышыня царквы з крыжам — 46 м (з стылабатам — 60 м), даўжыня — 30 м, шырыня — 23 м.

У афармленні фасадаў Андрэеўскай царквы Растрэлі ўпершыню ўжыў дэкор з чыгуннага ліцця, які раней для культавых пабудоў на тэрыторыі Усходняй Еўропы не ўжываўся.

Літаратура

  • Дегтярьов М. Г., Корнєєва В. І. Андріївська церква. — К.: Техніка, 1999. — 120 с.: іл.- (Нац. святині України) ISBN 966-575-122-0

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads