Цэгла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэ́гла (с-в.-ням.: ziegel[1]) — штучны будаўнічы матэрыял у форме блокаў, зробленых з гліны, вапны, пяску і цэменту.

Блокі могуць быць розных памераў, аднак звычайныя суадносіны вышыні, шырыні і даўжыні — адпаведна 1:2:4. Для надання цэгле неабходных уласцівасцей (трываласці, устойлівасці да марозу і вільгаці) выкарыстоўваюцца разнастайныя метады: сушка, абпальванне, апрацоўка парай.
Remove ads
Гісторыя
Цэгла з’яўляецца найбольш старажытным будаўнічым матэрыялам. Ужыванне абпаленай цэглы ў дойлідстве і будаўніцтве ўзыходзіць да часоў Старажытнага Егіпта, а таксама Вавілона і Рыма, дзе з яе выкладваліся складаныя канструкцыі, накшталт арак і скляпенняў. У Сярэднявеччы цэглу пачалі выкарыстоўваць і для дэкаратыўнага аздаблення будынкаў.
Гісторыя вырабу цэглы на Беларусі

Цагельні, адмысловыя прадпрыемствы па вырабу цэглы, на Беларусі ўтвараліся прынамсі ў тых мястэчках, дзе была гліна. У Мінску іх было каля 10. Амаль кожная цагліна пазначалася фірмовым кляймом гаспадара цагельні. Найбольш вядомымі былі цагельні Авербуха.
Станам на 1993 год у Беларусі дзейнічалі 116 цагельняў з аб’ёмам вытворчасці 2,3 млрд штук умоўнай цэглы ў год. Да 2000 года засталося ўсяго 53 заводы, а вытворчасць упала да 0,8 млрд штук у год. Станам на 2025 год у Беларусі крыху больш за 10 прадпрыемстваў вырабляюць цэглу[2][3].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.635
- Кирпичные заводы в Беларуси (руск.).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads