Андрэй Іванавіч Сібіга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Іванавіч Сібіга
Remove ads

Андрэй Іванавіч Сібіга (укр.: Андрій Іванович Сибіга; нар. 1 студзеня 1975(1975-01-01)[1], Зборыў, Цярнопальская вобласць[1]) — украінскі дыпламат і юрыст.

Хуткія факты Андрэй Іванавіч Сібіга, міністр замежных спраў Украіны[d] ...

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Турцыі (2016—2021)[2], намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны (2021—2024), Міністр замежных спраў Украіны (з 2024 года).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1975 года ў горадзе Зборыў Цярнопальскай вобласці. Бацька — адвакат Іван Сібіга. Малодшы брат дыпламат Ігар.

У 1997 годзе скончыў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франко, спецыяліст па міжнародных сувязях, перакладчык з англійскай мовы. Свабодна валодае англійскай і польскай мовамі.

У 1997—1998 гадах — аташэ, трэці, другі сакратар аддзела дзяржаўна-прававых пытанняў Дагаворна-прававога дэпартамента МЗС Украіны. У 1998—2002 гадах — другі, першы сакратар пасольства Украіны ў Польшчы. У 2002—2003 гадах — першы сакратар аддзела прававога і гуманітарнага супрацоўніцтва Офіса еўрапейскай інтэграцыі M3C Украіны. У 2003—2005 гадах — начальнік упраўлення міжнародна-прававога супрацоўніцтва дагаворна-прававога дэпартамента МЗС Украіны. У 2005—2006 гадах — начальнік аддзела міжнароднага права і заканадаўства ў сферы знешняй палітыкі дэпартамента дагаворна-прававога права M3C Украіны. У 2006—2008 гадах — намеснік дырэктара дагаворна-прававога дэпартамента M3C Украіны. У 2008—2012 гадах — саветнік-пасланнік пасольства Украіны ў Польшчы. У 2012—2016 гадах — дырэктар Дэпартамента консульскай службы M3C Украіны.

23 жніўня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Турцыі[3]. 19 мая 2021 года вызвалены ад пасады[4].

З 31 мая 2021 года — намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны[5]. 12 красавіка 2024 года быў адхілены ад пасады.

12 красавіка 2024 года стаў першым намеснікам Міністра замежных спраў Украіны[6].

5 верасня 2024 года прызначаны Міністрам замежных спраў Украіны[7][8].

Remove ads

Асабістае жыццё

Жанаты, выхоўвае траіх дзяцей[9].

Дыпламатычны ранг

  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол (22 снежня 2017)[10]

Узнагароды

  • Ордэн «За заслугі» II ступені (22 снежня 2021) — За значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва Украіны, шматгадовую плённую дыпламатычную дзейнасць і высокі прафесіяналізм[11];
  • Ордэн «За заслугі» III ступені (21 жніўня 2020) — за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-асветніцкае развіццё Украіны, значныя працоўныя дасягненні і высокі прафесіяналізм[12].
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads