Андрэй Аляксандравіч Сідараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Аляксандравіч Сідараў (нар. 10 мая 1969, Віцебск) — беларускі інжынер і дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 10 мая 1969 года ў Віцебску[1].
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут[1].
Служыў у Савецкай арміі. Працаваў ва ўпраўленні механізацыі і спецработ № 140 будаўнічага трэста № 9 г. Віцебска; галоўным інжынерам Віцебскай механізаванай дыстанцыі пагрузачна-разгрузачных работ Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі"; дырэктарам прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Вітбудтэхмаш»; генеральным дырэктарам прыватнай машынабудаўнічай кампаніі «Віцебскія пад’ёмнікі»[1]. Генеральны дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Вітбудтэхмаш»[1].
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Бешанковіцкага, Сенненскага, Талачынскага і Чашніцкага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік Беларускай чыгункі».
Прысвоены ганаровыя званні:
- «Чалавек года Віцебшчыны — 2009» у намінацыі «Малы і сярэдні бізнес»;
- «Чалавек года Віцебшчыны — 2019» у намінацыі «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес»;
- «Віцебчанін года — 2017» у намінацыі «Мецэнат года»;
- «Лепшы кіраўнік года Віцебскай вобласці» па выніках працы за 2021 год[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads