Сенненскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сенненскі раёнmap
Remove ads

Се́нненскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сянно. Мяжуе з Бешанковіцкім, Віцебскім, Лёзненскім, Аршанскім, Талачынскім і Чашніцкім раёнамі.

Хуткія факты Сенненскі раён, Краіна ...

Плошча раёна 2 тыс. км². Насельніцтва 31,6 тыс. чал. (2003).

Remove ads

Прырода

Паверхня паўднёвай часткі ўзгорыста-платопадобная, у межах Аршанскага ўзвышша, паўночная і паўночна-заходняя часткі раўнінныя, з асобнымі ўчасткамі астраўных павышэнняў у межах Чашніцкай раўніны; на крайнім усходзе Лучоская нізіна. Найвышэйшы пункт 263 м (каля вёскі Папіна), найбольш нізкая адзнака 154 м (урэз вады возера Серакаротня каля вёскі Рыбнае).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць марэнныя і водна-ледавіковыя адклады паазерскага, сожскага і бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 30—40 да 240 м (у ледавіковых лагчынах), ніжэй — дэвонскія пясчанікі, гліны, мергелі і даламіты — да 350 м, верхнепратэразойскія гліны, алеўраліты і пясчанікі — да 900—1000 м. Пароды крышталічнага фундамента на глыбіні 750—900 м на захадзе і 1200—1400 м ніжэй узроўню мора на ўсходзе. Вядомы 184 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 36,7 млн тон (найбуйнейшыя Мох-Ніжняя Крывіна, Капланскі Мох, Крыпец, Кічынскае, Забоціна—Бярозка); 5 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 6,4 млн куб. м. (найбольшыя Оўсішчанскае, Латыгальскае, Дубнякоўскае, Яноўскае); 5 радовішчаў глін і суглінкаў з запасамі 5,2 млн куб. м (найбольшыя Ракіта, Тупічанскае, Мелькавіцкае, Папоўскае); 3 радовішчы пяскоў з запасамі 24,2 млн куб. м (Маргойскае, Папоўскае 1-е, Мішчукоўскае).

Сенненшчына — азёрны край. У раёне 71 возера і 8 буйных сажалак (штучных вадаёмаў). Сярод буйнейшых: Сянно, Вялікае Святое, Багданаўскае Бярозаўскае, Ліпна, Сосна, Кічына, Серакаротня, Ходцы (Любач). Буйных рэк няма.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы. Агульная плошча балот 15,4 тыс. га. Найбольшыя балотныя масівы: Мох-Ніжняя Крывіна, Хабоціна-Бярозка, Капланскі Мох, Замашанскі Мох, Рудзецкае. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі каля 48 % тэрыторыі раёна.

Сістэма ахоўваемых прыродных тэрыторый Сенненшчыны ўключае гідралагічныя заказнікі.

  • «Гурынскае»
  • «Замашанскі Мох»
  • «Капланскі Мох»
Remove ads

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — горад Сянно. 20 жніўня 1924 года падзелены на 14 сельсаветаў: Алексініцкі, Беліцкі, Гарывецкі, Застадольскі, Машчонскі, Навасельскі, Нямойтаўскі, Падворыцкі, Паўлавіцкі, Пустынкаўскі, Раснянскі (Расненскі), Сенненскі, Сукрэмненскі, Ульянавіцкі. 29 кастрычніка 1924 года Паўлавіцкі сельсавет перайменаваны ў Ходчанскі, Сукрэмненскі сельсавет — у Латыгальскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Сенненскі сельсавет, 12 кастрычніка 1929 года — Падворыцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Будскі, Навасельскі і Сідорніцкі (Тур’еўскі) сельсаветы скасаванага Багушэўскага раёна. 20 жніўня 1933 года Машчонскі сельсавет падзелены на Машчонскі і Падворыцкі сельсаветы. 12 лютага 1935 года Будскі, Застадольскі і Навасельскі сельсаветы перададзены адноўленаму Багушэўскаму раёну. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Падворыцкі і Сідорніцкі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Багушэўск, Астапенскі, Забараўскі, Застадольскі, Какоўчынскі, Ледневіцкі, Машканскі і Навасельскі сельсаветы скасаванага Багушэўскага раёна. 20 мая 1960 года скасаваны Астапенскі, Застадольскі, Латыгальскі, Ледневіцкі і абодва Навасельскія сельсаветы, утвораны Багушэўскі сельсавет. 14 красавіка 1962 года Забараўскі сельсавет перайменаваны ў Обальскі, 2 жніўня 1966 года Пустынкаўскі сельсавет — у Студзёнкаўскі, 7 чэрвеня 1968 года Машчонскі сельсавет — у Белаліпскі, 19 лютага 1971 года Гарывецкі сельсавет — у Запруддзеўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 13 сельсаветаў, 359 населеных пунктаў[5]. 30 сакавіка 1992 года скасаваны Белаліпскі сельсавет. 21 чэрвеня 1993 года Запруддзеўскі сельсавет перайменаваны ў Багданаўскі.

20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Сенненскі раён і горад Сянно, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Сенненскі раён[6].

8 красавіка 2004 года скасаваны Алексініцкі, Обальскі, Раснянскі, Ульянавіцкі сельсаветы[7].

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 277 ад 2 чэрвеня 2009 года зацверджаны сцяг горада Сянно і Сенненскага раёна[8].

Remove ads

Насельніцтва

1995 — 37,8 тыс.[9]
1999 — 33,9 тыс.
2001 — 33,4 тыс. (гарадское 37,4 %)
2008 — 27,4 тыс.

Гарадскія паселішчы: горад Сянно, гарадскі пасёлак Багушэўск.

Гаспадарка

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • Багушэўскі льнозавод, ААТ
  • Багушэўскі лясгас, ДЛГУ
  • Багушэўскі спіртзавод, РУП Віцебскі лікёра-гарэлачны завод
  • Камбінат кааператыўнай прамысловасці, ПГПП
  • Сенненскі завод сухога абястлушчанага малака, ААТ
  • Сенненскі льнозавод, ААТ

Культура і грамадства

Старшыні райвыканкома

  • Ануфрый Мікітавіч Зыкаў 1924
  • Іосіф Мікалаевіч Навумчык 19241926
  • Сямён Агеевіч Брыкаў 19261927
  • Фёдар Сідаравіч Шляяхтуноў 19271929
  • Уладзімір Крышкіян 1929
  • Нічыпар Сяргеевіч Гнеўка 19291930
  • Павел Купрыянавіч Грынкевіч 1930
  • Себясевіч 1931
  • Мікіта Сямёнавіч Брэль 1933
  • Рыгор Р. Бялуга 1933
  • Рудольф Пятровіч Квіліс 19331934
  • Алесь Мацвеевіч Качук 1934
  • Ілля Якубаў Вераб’ёў 19361937
  • Міхаіл Якаўлевіч Міклушлоў 1937
  • Іван Сямёнавіч Грыгор’еў 1937
  • Фёдар Пракопавіч Шлёмін 19381941
  • Міхаіл Якаўлевіч Міклушоў 1944
  • Максім Васільевіч Гавядка 19451952
  • Пётр Сідаравіч Фіткевіч 1952
  • Аркадзь Фролавіч Клімаў 19521957
  • Кірыла Цімафеевіч Новікаў 19581960
  • Іван Фёдаравіч Молахаў 19601962
  • Пётр Купрыянавіч Пацей 1962
  • Васіль Васільевіч Бармінскі 19621970
  • Яўгенія Захараўна Бураўцава 19701977
  • Яўген Мікалаевіч Маханькоў 19771978
  • Георгій Віктаравіч Стук 19781984
  • Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч 19841985
  • Станіслаў Трафімавіч Вайцяховіч 19851996
  • Валерый Аляксандравіч Дзегалевіч 19962000
  • Віктар Іванавіч Зэльман 2000
Remove ads

Вядомыя асобы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads