Андрэй Анатолевіч Рагазенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Анатолевіч Рагазенка (нар. 13 ліпеня 1997, Кахул, Малдова) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец гомельскага ГАЦАР па гульнявых відах спорту. Першы трэнер — Анатоль Пятровіч Рагазенка (бацька Андрэя)[2]. Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Cяргея Сяргеевіча Варыводава. У складзе каманды БКМ-РДВАР стаў пераможцам Першай лігі чэмпіянату Беларусі ў сезоне 2013/14[3].
У 2015—2021 гадах быў у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую (2015—2017), рэзервовую (2017—2019) і асноўную каманду, тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У сезоне 2021/22 выступаў за казахскі клуб «Барсы-Атырау», з якім стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана[4], а ў сезоне 2022/23 — за расійскі клуб «Дынама» (Уладзівасток)[5].
У жніўні 2023 года перайшоў у магілёўскі «Барысфен»[6][7]. Разам з камандай стаў уладальнікам Кубка Беларусі-2023, быў прызнаны самым каштоўным гульцом турніру[8][9]. У студзені 2024 года перайшоў у клуб «Тэмп-СУМЗ» з Рэўды, з якім стаў бронзавым прызёрам расійскай Суперлігі[10]. У жніўні 2024 года вярнуўся ў «Барысфен»[11], у снежні перайшоў у клуб «Тамбоў»[12]. У чэрвені 2025 года перайшоў у клуб «Універсітэт-Югра» (Сургут)[13].
Выступаў за юнацкую (2013), юніёрскую (2015), моладзевую (2016—2017) і нацыянальную (з 2018) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018, у складзе мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 — бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[14].
Remove ads
Кар’ера
- 2012—2013 — БКМ (Мінск)
- 2013—2014 — БКМ-РДВАР (Мінск)
- 2014—2015 — БДЭУ-РЦАР (Мінск)
- 2015—2017 — Цмокі-Мінск-2
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2017—2021 — Цмокі-Мінск
- 2021—2022 — Барсы-Атырау (Атырау, Казахстан)
- 2022—2023 — Дынама (Уладзівасток, Расія)
- 2023—2024 — Барысфен (Магілёў)
- 2024 — Тэмп-СУМЗ (Рэўда, Расія)
- 2024 — Барысфен (Магілёў)
- 2024—2025 — Тамбоў (Тамбоў, Расія)
- з 2025 — Універсітэт-Югра (Сургут, Расія)
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (3): 2017/2018, 2019/2020, 2020/2021.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана (1): 2021/2022.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019.
Бронзавы прызёр Расійскай Суперлігі (1): 2023/2024.
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2017, 2020, 2023.
Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.
Зноскі
- Andrei Rahozenka // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads