Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе — зборная каманда, якая прадстаўляе Беларусь на турнірах па баскетболе. У фінальных этапах чэмпіянату Еўропы не выступала ніколі.
Remove ads
Гісторыя
Кваліфікацыя Чэмпіянату свету па баскетболе 2023 года
Прэкваліфікацыя
У канцы снежня 2019 года Беларуская федэрацыя баскетбола аб’явіла аб прызначэнні Расціслава Вяргуна на пасаду галоўнага трэнера зборнай[1].
29 кастрычніка 2019 года ў выніку жараб’ёўкі зборная Беларусі апынулася ў групе А папярэдняга раўнда кваліфікацыі да чэмпіянату свету. Зборная перайграла двойчы каманду Кіпра (97:41, 89:53) і каманду Албаніі (90:50, 93:72). Зборную Партугаліі Беларусь перамагла ў хатнім матчы (72:56), аднак у гасцях прайграла (75:57), у выніку чаго заняла 2-е месца ў групе. Заняўшы другое месца ў групе, зборная перайшла ў другі этап кваліфікацыі. Знаходзячыся ў 3-м кошыку, у выніку праведзенай 28 красавіка 2021 года жараб’ёўкі зборная апынулася ў групе D. У сувязі з пандэміяй COVID-19 матчы этапу прайшлі ў адной краіне — Партугаліі. У групе зборная двойчы сустракалася са зборнай Латвіі (83:92, 60:83) і зборнай Румыніі (77:72, 94:66). Двойчы прайграўшы Латвіі і двойчы перамогшы Румынію, зборная Беларусі заняла другое месца ў групе і атрымала права выступіць у кваліфікацыі.
Кваліфікацыя
У выніку жараб’ёўкі, якая прайшла 31 жніўня 2021 года, Беларусь апынулася ў групе В, дзе перамагла ў першым туры зборную Турцыі (84:70). Па прычыне падтрымкі, якую беларускі бок аказвае расійскай агрэсіі супраць Украіны, Хоўм-офіс Вялікабрытаніі (Дэпартамент унутраных спраў Вялікабрытаніі) 26 лютага 2022 года ануляваў візы зборнай Беларусі перад матчам супраць зборнай Вялікабрытаніі, які павінен быў адбыцца ў Ньюкасле 28 лютага 2022 года[2].
Remove ads
Выступленні на турнірах
Remove ads
Склад
У прэ-кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2019 зборная Беларусі была прадстаўлена ў наступным складзе[4][5]:
Галоўныя трэнеры
Аляксей Шукшын (1993)
Аляксандр Барысаў (1995—1998)
Анатоль Якубенка (1998—2000)
Аляксандр Барысаў (2000—2007)
Аляксандр Папкоў (2008—2009)
Міхаіл Фейман (2010—2011)
Андрэй Крыванос (2011—2012)
Руслан Байдакоў (2013—2014)
Душан Гвоздзіч (2014)
Аляксандр Круцікаў (2015—2019)
Расціслаў Вяргун (з 2019)
Зноскі
- Ростислав Вергун возглавил мужскую сборную Беларуси (руск.). Белорусская федерация баскетбола (24 лютага 2022).
- I have cancelled the visas of the Belarusian Men’s Basketball Team who were due to play in Newcastle tomorrow night (англ.). Прыці Патэль у Twitter (26 лютага 2022).
- FIBA decisions on Russia and Belarus for upcoming competitions . fiba.basketball (18 мая 2022). Праверана 18 May 2022.
- Склад зборнай Беларусі на сайце eurobasket2015.org Архівавана 9 верасня 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads