Андрэй Андрэевіч Маркаў (старэйшы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Андрэ́евіч Ма́ркаў (14.6.1856, Разань, Расія — 20.7.1922, Петраград) — расійскі матэматык. Акадэмік Пецярбургскай АН (1896). Зрабіў вялікі ўклад у тэорыю імавернасцей і тэорыю лікаў. Бацька матэматыка А. А. Маркава-малодшага.
Remove ads
Біяграфія
Андрэй Андрэевіч Маркаў нарадзіўся ў Разані у сям'і чыноўніка Андрэя Рыгоравіча Маркава.
У 1866 годзе Андрэя Маркава аддалі ў 5-ю Пецярбургскую гімназію. У 1874 г. ён закончыў гімназію і паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт. Закончыў універсітэт у 1878 годзе, і там жа з 1880 года выкладаў (з 1886 года прафесар фізіка-матэматычнага факультэта).
Уклад у навуку
Асноўныя працы па тэорыі імавернасцей і яе прыкладаннях, тэорыі лікаў, матэматычным аналізе і матэматычнай статыстыцы.
Даў пачатак тэорыі т.зв. маркаўскіх працэсаў, увёў паняцце паслядоўнасці залежных выпрабаванняў (гл. ланцуг Маркава), даў імавернаснае абгрунтаванне метаду найменшых квадратаў.
Навуковыя працы
- Избранные труды. Теория чисел. Теория вероятностей. М., 1951.
Зноскі
- Марков Андрей Андреевич (русский математик) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 379.
- Марков Андрей Андреевич (русский математик) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 379. Праверана 27 верасня 2015.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Матэматычная генеалогія — 1997.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads