Андрэй Мікалаевіч Арамнаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Мікалаевіч Арамнаў
Remove ads

Андрэй Мікалаевіч Арамнаў (17 красавіка 1988) — беларускі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён.

Хуткія факты Андрэй Мікалаевіч Арамнаў, Агульная інфармацыя ...

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Арамнаў атрымаў залаты медаль у вагавай катэгорыі 105 кг, устанавіў тры сусветныя рэкорды: у рыўку (200 кг), штуршку (236 кг) і суме дваябор’я (436 кг).

Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Спартсмен года», атрымаўшы 563218 галасоў.

У 2016 Андрэй Арамнаў заявіў аб тым, што завяршыў кар’еру.

У 2017 прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі за чарговае п’янае кіраванне.

У 2018 годзе аднавіў спартыўную кар’еру. Стаў срэбраным прызёрам Чэмпіянату Еўропы-2019 у вагавай катэгорыі да 109 кг і рэкардсменам Беларусі. Пасля Андрэй Арамнаў стаў адным з галоўных герояў планетарнага першынства ў Патаі (Тайланд), выйграўшы срэбра ў шматбор’і, а таксама малыя сярэбраны і бронзавы медалі ў асобных практыкаваннях. Ён быў прызнаны найлепшым спартсменам 2019 года ў Беларусі па выніках апытання сярод журналістаў, якое праводзіла газета «Спортивная панорама»[2][3].

Remove ads

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.
  2. sportpanorama.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2019. Праверана 29 снежня 2019.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads