Летнія Алімпійскія гульні 2008
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Летнія Алімпійскія гульні 2008, афіцыйна вядомыя як Гульні XXIX Алімпіяды (2008 Summer Olympics) прайшлі ў Пекіне, сталіцы КНР, з 8 па 24 жніўня 2008 года. Некаторыя спаборніцтвы прайшлі таксама ў Ганконгу, Цяньцзіне, Цындао, Цыньхуандао, Шанхае і Шэньяне. Талісман гульняў — Дзеці ўдачы.
Remove ads
Выбар горада
Пекін быў абраны сталіцай XXIX Алімпіяды 13 ліпеня 2001 года на 112-й сесіі МАК у Маскве, апярэдзіўшы па выніках галасавання Таронта, Парыж, Стамбул і Осаку. Пасля першага тура галасавання Пекін значна апярэджваў іншых кандыдатаў. Осака набрала ўсяго 6 галасоў і была выключаная са спісу кандыдатаў. У другім туры Пекін быў падтрыманы пераважнай большасцю галасоў, таму неабходнасць у наступных турах адпала. У канчатковы спіс кандыдатаў, складзены ў 2000 годзе, не ўвайшлі іншыя 5 гарадоў, якія падавалі заяўку: Бангкок (Тайланд), Каір (Егіпет), Гавана (Куба), Куала-Лумпур (Малайзія) і Севілья (Іспанія).
Пасля перамогі ў галасаванні віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Кітая, Лі Ланьцын, заявіў, што «перамога Пекіна ў канкурэнцыі за набыццё права арганізацыі Алімпіяды 2008 — гэта прызнанне міжнароднай супольнасцю грамадскай стабільнасці, сацыяльнага прагрэсу і эканамічнага росквіту Кітая». Раней Пекін падаваў заяўку на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года. Галасаванне праходзіла 23 верасня 1993 года ў Монтэ-Карла. Пекін лідыраваў у галасаванні ў першых трох турах, але затым прайграў Сіднею ў фінале.
Remove ads
Краіны-ўдзельніцы
Спіс краін, у дужках — колькасць удзельнікаў.
Remove ads
Цырымонія адкрыцця

Цырымонія адкрыцця Гульняў адбылася 8 жніўня.
Кальцавы экран, выкарыстаны на цырымоніі адкрыцця Гульняў, мае памеры 14 на 492 метра і стаў самым вялікім з некалі выкарыстаных у імпрэзах. Фарміраваннем малюнка на экране займаюцца 63 відэапраектары Christie CP2000-ZX пад кіраваннем кластара медыасервераў Axon. У якасці аперацыйнай сістэмы выкарыстоўваецца дапрацаваны Windows XP Embedded з усталяванымі Framework NET 2.0, DirectX і DirectShow.
Каляндар
● | Цырымонія адкрыцця | ● | Кваліфікацыя спаборніцтваў | ● | Фіналы спаборніцтваў | ● | Цырымонія закрыцця |
Remove ads
Медальны залік
Remove ads
Цікавыя факты
- Падчас эстафеты Алімпійскага агню па розных краінах Еўропы, нягледзячы на процідзеянне паліцыі, праводзіліся шматлікія спробы прыхільнікамі незалежнасці Тыбета заблакаваць эстафету і нават пагасіць агонь. Для гэтага выкарыстоўваліся партатыўныя вогнетушыцелі. Аднойчы, у Францыі, пагасіць Алімпійскі агонь атрымалася, але ён быў адразу ж запалены ад рэзервовага.
- У Кітаі выпушчаныя ў продаж 10 000 маляўнічых афіцыйных эмблем Гульняў на ракавінах вустрыцаў.
- Каб удзельнічаць у Алімпіядзе, не ўключаная ў алімпійскую каманду ЗША амерыканская баскетбалістка Бекі Хаман, якая гуляе ў маскоўскім ЦСКА, змяніла грамадзянства і стала грамадзянкай Расіі.
- На час правядзення Алімпіяды пекінскія ўлады далі распараджэнне рэстаранам горада выключыць з меню традыцыйныя стравы з сабакаў.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads