Андрэй Валянцінавіч Паднябенны
беларускі палітычны зняволены From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Валянцінавіч Паднябенны (13 снежня 1988 — 3 верасня 2025, Магілёў, Беларусь) — беларускі грамадскі актывіст, палітвязень[1], які памёр у зняволенні[2].
Remove ads
Біяграфія
Андрэй Паднябенны меў расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў пражываў у Беларусі. Вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце транспарту, пазней перавёўся ў Харкаўскі нацыянальны аўтамабільна-дарожны ўніверсітэт. Працаваў індывідуальным прадпрымальнікам у сферы рознічнага гандлю, а таксама займаўся продажам аўтазапчастак і выкладаў на курсах кіравання.
Грамадскай дзейнасцю пачаў займацца ў 2019 годзе, калі выступіў супраць ушчыльнення забудовы ў сваім раёне. Ён арганізоўваў збор подпісаў пад калектыўным зваротам і распаўсюджваў улёткі. У 2020 годзе падчас прэзідэнцкіх выбараў быў незалежным назіральнікам. Сутыкнуўшыся з фальсіфікацыямі, накіроўваў скаргі ў пракуратуру. Пасля выбараў прымаў удзел у акцыях пратэсту, за што быў аштрафаваны і пазбаўлены вадзіцельскіх правоў.
Быў жанаты, меў дзвюх малых дачок. Вёў здаровы лад жыцця.
Remove ads
Палітычны пераслед
У лістападзе 2021 года Андрэй Паднябенны быў затрыманы[3]. У закрытым судовым працэсе (суддзя Анатоль Сотнікаў) яго прызналі вінаватым па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за акт тэрарызму, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і замах на пашкоджанне маёмасці. Яму інкрымінавалі падпал аўтамабіля начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў, пракол колаў у 39 тралейбусах, а таксама стварэнне і адміністраванне Telegram-канала і чата, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Першапачаткова яго асудзілі да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 23 траўня 2022 года ўнёс яго ў спіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці»[3].
У студзені 2023 года адбыўся паўторны суд (суддзя Руслан Царук), дзе яму дадалі яшчэ адзін год і восем месяцаў зняволення па абвінавачваннях у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, абразе Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці[3][4].
Адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 у Магілёве.
Remove ads
Інфармацыйная падтрымка
Інфармацыйны патранаж над палітвязнем трымала дэпутатка Бундэстага Анэтэ Відман-Маўц[3]
Смерць
Памёр 3 верасня 2025 года ў магілёўскай калоніі № 15[5]. Паводле неафіцыйнай інфармацыі з ананімнай крыніцы, Андрэй быў задушаны[6][7]. Афіцыйныя органы не давалі каментароў наконт яго смерці[8].
Гл. таксама
Спасылкі
- Алесь Кіркевіч. Бліскавіцы на чорным небе. Андрэй Паднябенны . budzma.org (8 верасня 2025). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2025.
- Святлана Ціханоўская — пра смерць палітзняволенага Андрэя Паднябеннага . tsikhanouskaya.org (08 верасня 2025). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2025.
- Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 верасня 2025). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2025.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads