Андрэй Віктаравіч Кажамякін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Віктаравіч Кажамякін (нар. 19 студзеня 1975, г. Мазыр, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Андрэй Віктаравіч Кажамякін, старшыня Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 19 студзеня 1975 года ў г. Мазыр Гомельскай вобласці. Пасля вучобы ў сярэдняй школе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1997 годзе па спецыяльнасці «Аграномія». У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу»[1].

Сваю працоўную дзейнасць пачаткаў начальнікам вытворчага ўчастку калгаса «Камманіфест» Магілёўскага раёна. Пасля чаго працаваў аграномам-насенняводам калгаса «Ленінскі шлях» Касцюковіцкага раёна, праз некаторы час тут жа прызначаны галоўным аграномам. Працоўны шлях працягнуў у якасці старэйшага агранома калгаса імя Заслонава Магілёўскага раёна, дзе неўзабаве быў пераведзены на пасаду в. а. галоўнага агранома, а затым — намесніка старшыні па інфармаванні і сацыяльных пытаннях[1].

У 2001 годзе прыняты на працу галоўным аграномам-насенняводам аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. У 2004 годзе заняў пасаду намесніка начальніка аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі, з 2005 года — начальнік аддзела. У 2014—2019 гадах займаў пасаду намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, у 2019—2020  гадах — першы намеснік, з 23 верасня 2020 — старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Андрей Кожемякин назначен председателем облсельхозпрода 29 сентября, 2020(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2022. Праверана 11 кастрычніка 2022.
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2023. Праверана 11 кастрычніка 2022.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads