Андрэй Генадзевіч Шышкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Генадзевіч Шышкін (нар. 7 мая 1972, Рагачоў) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар і дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 7 мая 1972 года ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці[1].
Скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт[1].
Служыў у ваенна-марскім флоце СССР[1]. Працаваў карэспандэнтам, рэдактарам аддзела гарадскога жыцця рэдакцыі рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова»; намеснікам, выконваючым абавязкі галоўнага рэдактара гэтай установы[1]. Галоўны рэдактар рэдакцыі газеты «Свабоднае слова»[1].
Член Беларускага саюза журналістаў, абіраўся членам рады гэтай арганізацыі; быў дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Рагачоўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»[1].
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае Падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Беларусі, Міністэрства інфармацыі, Рагачоўскага райвыканкама, Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў, «Беларускага саюза журналістаў», Гомельскай абласной арганізацыі «Белай Русі»; адзначаны нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі» і інш.[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads