Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (Мінінфарм Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць СМІ. Міністра інфармацыі прызначае і здымае з пасады прэзідэнт. З 13 чэрвеня 2024 года пасаду міністра займае Марат Сяргеевіч Маркаў.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пастановы Вярхоўнага Савета ад 10 студзеня 1992 года № 1389 з Дзяржаўных камітэтаў па друку, па тэлебачанні і па радыёвяшчанні было ўтворана Міністэрства інфармацыі. Пастановай ад 14 сакавіка 1994 года № 145 урад далучыў Мінінфарм да Міністэрства культуры і друку. Міністэрства было адноўлена ўказам прэзідэнта ад 24 верасня 2001 года № 516[3].
Структура
- Апарат — 7 упраўленняў, 3 аддзелы;
- Нацыянальная кніжная палата Беларусі;
- Выдавецтвы — «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Беларусь», «Вышэйшая школа» (да 2023), «Мастацкая літаратура»;
- Тыпаграфіі — Бабруйская тыпаграфія імя Аляксандра Непагодзіна, Мінская фабрыка каляровага друку, паліграфкамбінат імя Якуба Коласа, «Перамога» Маладзечна, Мінская вобласць), «Спадчына Скарыны» (Полацк, Віцебская вобласць), «Чырвоная зорка»;
- Прадпрыемствы — «Беларускае тэлеграфнае агенцтва», «Белкніга», «Белсаюздрук»;
- Газеты — «Звязда», «Народная газета», «Рэспубліка», «Беларуская ніва».
Remove ads
Задачы
- кантроль над вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню;
- нагляд за выкананнем выдавецкімі, паліграфічнымі і кнігазбытавымі ўстановамі заканадаўства аб вяшчанні;
- павышэнне выніковасці вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню
- урадавы ўплыў на ўзровень свабоды выказвання сярод грамадзян;
- узгадненне парадкавання з адпаведнымі ведамствамі Расіі, СНД і Еўразійскай эканамічнай супольнасці;
- наладжванне міжнароднага вяшчальнага супрацоўніцтва;
- стварэнне прававых абмежаванняў вяшчальнай і выдавецкай дзейнасці;
- распрацоўка захадаў па кіраванні вяшчаннем, кнігавыданнем, паліграфіяй і кнігараспаўсюджваннем;
- распрацоўка і ажыццяўленне ўрадавых укладанняў у вяшчанне, кнігавыданне, паліграфію і кнігараспаўсюджванне.
Паўнамоцтвы
- ухваленне заяў пра вяшчанне, кнігавыданне, паліграфію і кнігараспаўсюд;
- запыт звестак ва ўстановах;
- атрыманне абавязковых бясплатных асобнікаў дакументаў;
- прыпыненне выпуску СМІ;
- стварэнне ведамасных фондаў[4].
Кіраўнікі
- Анатоль Бутэвіч (1992—1994 — як міністр інфармацыі, 1994—1996 — як міністр культуры і друку)
- Міхаіл Падгайны (1997—2001 — як старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку; 2001—2003 — як міністр інфармацыі)
- Уладзімір Русакевіч (2003—2009)
- Алег Праляскоўскі (2009—2014)
- Лілія Ананіч (2014—2017)
- Алесь Карлюкевіч (2017—2020)
- Ігар Луцкі (2020—2021[5])
- Уладзімір Пярцоў (2021—2024)
- Марат Сяргеевіч Маркаў (з 13 чэрвеня 2024)
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads