Андрэй Германавіч Волас

рускі пісьменнік, перакладчык і паэт, геафізік From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Германавіч Волас
Remove ads

Андрэй Германавіч Волас (руск.: Андре́й Ге́рманович Во́лос; нар. 4 жніўня 1955, Сталінабад) — рускі пісьменнік, перакладчык і паэт, геафізік.

Хуткія факты Андрэй Германавіч Волас, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 жніўня 1955 года ў Сталінабадзе (цяпер — Душанбэ) ў сям’і кандыдата геолага-мінералагічных навук Германа Сцяпанавіча Воласа. У 1977 годзе скончыў Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна па спецыяльнасці «Геафізіка». Вярнуўся ў Душанбэ, дзе займаўся перакладамі таджыкскай паэзіі. У 1979 годзе дэбютаваў уласнымі вершамі ў часопісе «Памир». Першая кніга, паэтычны зборнік «Старая Шаша», выйшла ў 1988 годзе. З канца 1980-х гадоў пачаў пісаць прозу. Член Саюза пісьменнікаў Масквы. Жыве ў Маскве.

Яго першы раман «Хурамабад» у 2000 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Расіі, Антыбукер, расійска-італьянскую ўзнагароду «Масква — Пенэ», а таксама прэміі часопісаў «Знамя» і «Новый мир»[1].

Remove ads

Творы

Раманы

  • «Хурамабад», 2000
  • «Нерухомасць», 2001
  • «Маскаўская Мека», 2003
  • «Аніматар», 2005[1]
  • «Пераможац», 2008
  • «Вяртанне ў Панджруд», 2013

Зборнікі апавяданняў

  • Каманда 22/19, 1989
  • Mymoon, 2005
  • Таджыкскія гульні, 2005[1]

Па-за жанрамі

  • Алфавіта. Кніга адпаведнасцяў, 2007

Узнагароды

  • прэміі часопісаў «Крестьянка», «Знамя» (1996), «Новый мир» (2001),
  • міжнародная літаратурная прэмія «Масква — Пенэ» (1998),
  • Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (2000) за раман «Хурамабад»,
  • прэміі «Рускі Букер» (2013) і Студэнцкі Букер (2013) за раман «Вяртанне ў Панджруд».

Зноскі

  1. Огрызко В. В. Кто сегодня делает литературу в России. Выпуск 1. Современные русские писатели. — Москва: Литературная Россия, 2006. — С. 87-89. — ISBN 5-7809-0049-9.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads