Андрэй Аляксандравіч Еўдачэнка

беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэ́й Алякса́ндравіч Еўдачэ́нка (нар. 11 сакавіка 1958(1958-03-11), Шверын) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў (2020—2025).

Хуткія факты Андрэй Аляксандравіч Еўдачэнка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 11 сакавіка 1958 года ў Шверыне (ГДР).

У 1982—1985 гадах працаваў выкладчыкам у Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. Працаваў начальнікам у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама першым сакратаром і саветнікам у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія. 24 кастрычніка 1999 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы; адстаўлены быў 20 ліпеня 2004 года.

З 30 кастрычніка 2006 года[1] па 4 лютага 2011 года[2] працаваў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 4 лютага 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Бельгіі, Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім Саюзе і Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальніцтве[3].

13 чэрвеня 2016 года прызначаны першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4].

З 20 ліпеня 2020 года[5] па 30 чэрвеня 2025 года працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў.

Remove ads

Узнагароды

Сям’я

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads