Андрэй Ляшчынскі (1559—1606)

(1559—1606) ваявода брэсцка-куяўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Ляшчынскі (польск.: Andrzej Leszczyński; каля 1559 — 24 ліпеня 1606) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Рафала[4] і Барбары з Вольскіх.

На заключным этапе Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў на чале ўласнага атрада ваяваў пад камандаваннем Стафана Баторыя супраць маскоўскіх войск. Ваявода брэсцка-куяўскі з 1591 года. У менскага ваяводы Яна Паца набыў маёнтак Далобры ў Берасцейскім ваяводстве, там жа меў Уладаву[4].

Належаў да чэшскіх братоў. Удзельнічаў у пратэстанцка-праваслаўным Віленскім з’ездзе ў 1599 годзе[4].

Remove ads

Сям’я

Ляшчынскі быў жанаты тройчы — з Ганнай з Фірлеяў, з князёўнай Феадорай з Сангушкаў і Соф’яй з Апалінскіх. У першым шлюбе нарадзіліся Рафал, Катажына і Барбара; у трэцім — Ян, Пшэцлаў і Вацлаў.

Зноскі

  1. Karp S. Józef Karp (ok. 1567–1637), marszałek wołkowyski – rys biograficzny // Studia Podlaskie — 2016. — вып. 24. — С. 16. — ISSN 0867-1370doi:10.15290/SP.2016.24.01
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q9347357'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q136083552'></a>
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 402, 436.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562'></a>
  3. Ляшчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads