Андрэй Міхайлавіч Данілка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Міхайлавіч Данілка
Remove ads

Андрэй Міхайлавіч Данілка (псеўданім Верка Сярдзючка) (укр.: Андрі́й Миха́йлович Дани́лко; 2 кастрычніка 1973, Палтава) — украінскі артыст-травесці, спявак, тэлевядучы, акцёр і гумарыст. Народны артыст Украіны (2008).

Хуткія факты Андрэй Данілка, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Вобраз Веркі Сярдзючкі

Верка Сярдзючка — сцэнічны вобраз і псеўданім Андрэя Міхайлавіча Данілкі, прыдуманы ім у 1989 годзе і актыўна выкарыстоўваецца з 1993 года. Верка Сярдзючка стала шырока вядомым персанажам пасля выхаду на тэлеканале ТБ-6 украінскага ток-шоу «СВ-шоу» (першапачаткова на канале 1+1), дзе Сярдзючка выступала ў ролі правадніцы спальнага вагона. Гэта дагледжаная, грудастая жанчына з рэзкім голасам і грубымі манерамі. Размаўляе на суржыку.

З восені 2008 года на тэлеканале «Украіна» штотыдзень выходзіла ў эфір «Шоу Веркі Сярдзючкі».

Remove ads

Узнагароды

  • 2000 год. Кубак імя Аркадзя Райкіна на фестывалі «Кубак гумару» за персанаж Сярдзючку.
  • 2003 год — «Залаты грамафон» за песню «Яне зразумела»
  • 2004 год — «Залаты грамафон» за песні «Чыта-дрыта» і дуэт з Глюкоzай «Жаніха жадала»
  • 2008 год. Прэзідэнт Украіны Віктар Андрэевіч Юшчанка прысвойвае званне Народнага артыста Украіны.
  • 2011 год — «Залаты грамафон» за песню «Дольчэ Габана»

Грамадская дзейнасць

Восенню 2022 года выставіў на аўкцыён Sotheby’s свой набыты раней Rolls-Royce Silver Shadow 1974 года, які належаў Фрэдзі Мэрк’юры[2]. 5 лістапада 2022 года аўтамабіль быў прададзены на аўкцыёне за 250 000 фунтаў стэрлінгаў (11 мільёнаў грыўняў), усе 100 % выручаных сродкаў па рашэнні Андрэя Данілкі пайшлі на будаўніцтва новага сучаснага цэнтра рэабілітацыі і пратэзаванне пацярпелых на вайне ўкраінцаў на Львоўшчыне.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Věrka Serďučka // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3561957'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads