Палтаўская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палта́ўская во́бласць (укр.: Полта́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці скаладае 28,748 тыс. км². Насельніцтва — 1,554 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Палтава.
У складзе вобласці 61 тэрытарыяльная грамада[1].
Remove ads
Геаграфічныя звесткі
Месцазнаходжанне
Размешчаная ў сярэдняй частцы Левабярэжнай Украіны.
На поўначы мяжуе з Чарнігаўскай і Сумскай, на ўсходзе з Харкаўскай, на поўдні з Днепрапятроўскай і Кіраваградскай, на захадзе з Кіеўскай і Чаркаскай абласцямі Украіны.
Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 213,5 км, а з захада на ўсход 245 км.
Клімат
Вобласць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня −6,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе дажджоў.
Рэльеф
Большая частка вобласці ляжыць у межах Прыдняпроўскай нізіны. Асноўны тып глебаў — сярэдне-гумусавыя чарназёмы.
Водныя аб’екты
Па тэрыторыі вобласці цякуць 146 рэчак агульнай даўжыні 5101 км. Рэкі вобласці належаць да басейна Дняпра: левыя прытокі — Сула, Псёл, Ворскла, Арэль. На поўдні і паўднёвым захадзе вобласць амываюць воды Крамянчуцкага і Днепрадзяржынскага вадасховішчаў.
Remove ads
Гісторыя
Вобласць была ўтвораная 22 верасня 1937 года.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У складзе вобласці 4 адміністрацыйныя раёны, 15 гарадоў, з якіх 5 — абласнога значэння, 21 пасёлак гарадскога тыпу, 43 пасёлкі, 1783 вёскі.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads