Андрэй Генадзевіч Скурко

беларускі журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Генадзевіч Скурко
Remove ads

Андрэ́й Гена́дзевіч Скурко́ (нар. 12 сакавіка 1978, Крывічы, Мядзельскі раён) — беларускі журналіст, рэдактар газеты «Наша Ніва».

Хуткія факты Андрэй Генадзевіч Скурко, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Аўтар «Нашай Нівы» з 1998 года, з 2000 года намеснік галоўнага рэдактара. У 2006 годзе абраны намеснікам старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выйшаў з яго ў 2019 годзе[1].

З 1 снежня 2006 года да 2017 года галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва»[2]. Пасля перадачы паўнамоцтваў Ягору Марціновічу стаў кіраўніком аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» і сцэнарыстам дзіцячага часопіса «Асцярожна: дзеці!».

Палітычны пераслед

8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю пратэстаў[3][4]. 12 ліпеня 2021 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, прызнаны палітычным зняволеным[5][6].

Па заканчэнні трох сутак арышту абвінавачванне за падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманне было працягнутае паводле ч. 2 арт. 216 КК («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання»)[7]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслуг на суму 3500 BYN[7]. Увесь час зняволення ў ізалятары на Акрэсціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязні, сядзелі без зменнай бялізны, перадач. Ім не выдавалі матрацы і пасцельнай бялізны, яны спалі на доле або голых металічных ложках[8]. 21 ліпеня 2021 года пераведзены ў СІЗА-1 Мінска[9]. Скурко, які хварэе на дыябет, 13 дзён не атрымліваў неабходных лекаў, яму была дыягнаставана пнеўманія[10].

15 сакавіка 2022 года Скурко атрымаў два з паловай гады калоніі за нявыплату камунальных паслуг[11].

Для маленькага сына ўвесь час зняволення пісаў дзіцячыя вершы, якія склалі аснову зборніка «Пра сланоў і барсучкоў», выдадзенага ў 2022 годзе. Таксама за кратамі Скурко пераклаў «Доктара Айбаліта» Карнея Чукоўскага, які ў перакладзе стаў беларускім «Доктарам Будзь-Здароў»[12].

Цалкам адбыўшы прысуджаны тэрмін зняволення, вызваліўся з магілёўскай калоніі 18 жніўня 2023 года.

Remove ads

Сям’я

Жанаты з Паўлінай Скурко. У шлюбе гадуе сына[13].

Зноскі

  1. Тое, што нас яднае(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 7 снежня 2006
  2. Massive crackdown on independent media throughout Belarus (англ.). Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  3. Коваль, Илья. В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными (руск.). Deutsche Welle (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  4. Выйшаў на волю Андрэй Скурко . Наша Ніва (18 жніўня 2023). Праверана 18 жніўня 2023.
  5. Sýkorová, Lucie. Běloruský novinář cituje v dopisech z vězení Švejka: „Věznice je nejbezpečnější místo na světě.“ (чэшск.). HlídacíPes.org  (чэшск.) (27 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 23 кастрычніка 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads