Пішчалаўскі замак

замак-турма ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Пішчалаўскі замакmap
Remove ads

Пішчалаўскі замак — адзін з нямногіх гістарычных будынкаў, якія захаваліся ў Мінску. Да 29 красавіка 2024 года тут размяшчаўся СІЗА-1 (гутарковае Валадарка)[1].

Хуткія факты Пішчалаўскі замак, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Пішчалаўскі замак, малюнак ХІХ ст.
Thumb
Пішчалаўскі замак у пачатку XX стагоддзя

Будынак у стылі ранняга класіцызму ўзведзены ў 1825 годзе на гары ў Раманаўскім прадмесці[2]. Падрадчыкам будаўніцтва быў Рудольф Пішчала, ад яго прозвішча турма атрымала неафіцыйную назву — Пішчалаўскі замак. Кіравалі ўзвядзеннем будынка Міхаіл Чахоўскі і Казімір Хршчановіч[3].

За 200 гадоў існавання будынак выкарыстоўваўся па прамым прызначэнні. У турме адбывалі пакаранне паўстанцы 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, у тым ліку «бацька беларускай драматургіі» Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а пазней паэты-адраджэнцы Карусь Каганец, Алесь Гарун і Якуб Колас, у турме пакараны смерцю тэрарыст Іван Пуліхаў.

У красавіку 2008 года абвалілася адна з веж замка, ніхто не пацярпеў[4].

СІЗА-1 на Валадарскага быў адзінай папраўчай установай у Беларусі і сучаснай Еўропе, дзе здзяйснялі смяротнае пакаранне (праз расстрэл).

Remove ads

Будынак

Thumb
Пішчалаўскі замак у 2012 годзе

Турма пабудавана на ўскраіне тагачаснага Мінска як двухпавярховы будынак з вежамі на рагах, якія завершаны прафіляванымі зубцамі і сценамі, умацаванымі контрфорсамі[5]. Будынак таксама меў падвал з камерамі, кухняй, майстэрнямі і іншым. У 1890 годзе па праекце мінскага губернскага інжынера Канстанціна Увядзенскага надбудаваны трэці паверх.

Галоўны фасад аздоблены рустоўкай ніжняга яруса і завершаны трохвугольным франтонам, што было своеасаблівымі рэшткамі класіцызму. Праз такую складаную сумесь элементаў готыкі, абарончага дойлідства і класіцызму складана адназначна выявіць стылістыку, якую часам вызначаюць як рэтраспектыўна-замкавую. Але гэты будынак, безумоўна, адносіцца да эклектыкі[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads