Андрэй Сямашка
(пам. 1777) гараднічы менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Сямашка (да 1741 — 1777) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Сямашкаў.
Будаўнічы менскі (1754), суддзя Менскага каптуровага суда (1764), стражнік (1765), скарбнік (1766), чашнік менскі (1770), дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1772—1773 гг., падчашы (1772), гараднічы менскі (1772), люстратар каралеўскіх маёнткаў Менскага павета (1775; 1777).
Уладальнік фальваркаў Стайкі Менскага павета, Кастыкі Ашмянскага павета і Захваль Новагародскага павета.
Remove ads
Сям’я
Меў дачку Ганну (каля 1770 — 31 мая 1820), якая ў першым шлюбе была з Гараінам, у другім — са Станіславам Ксаверыем Прушынскім (каля 1768—1813), падкаморым менскім.
Літаратура
- ПРОШИНСКИЙ (ПРУШИНСКИЙ) Евстафий Станиславович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads