Андрэй Тавянскі
польскі філосаф і рэлігійны дзеяч (1799—1878) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Тамаш Міхал Караль Тавянскі[4] (польск.: Andrzej Tomasz Michał Karol Towiański; 1 студзеня 1799[1][2], Анташвінцы[d], Вількамірскі павет, Літоўская губерня, Расійская імперыя — 13 мая 1878[1][2], Цюрых[3]) — польскі памешчык, філосаф і рэлігійны дзеяч, месіяніст . Лідар тавянчыкаў, арганізацыі, таксама вядомай як Кола Божай Справы .
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з Віленшчыны. Быў сынам Якуба Тавянскага гербу Гералт і Ізабэлы, народжанай Памарнацкай[5][6]. Вывучаў права ў Віленскім імператарскім універсітэце, быў асэсарам Галоўнага суда ў Вільні. 11 траўня 1828 года ў Бернардзінскім касцёле перажыў рэлігійнае адкрыццё. Гэта пацвердзіла ягоную веру, якой ён прытрымліваўся з дзяцінства, што змаганнем са зброяй у руках немагчыма змяніць рэчаіснасць да лепшага, што вынікае з нянавісці да іншых людзей.

У 1830 годзе ажаніўся з Каралінай Макс. У 1837 годзе пасля смерці бацькі заняў маёнтак у Анташвінцах. У 1840 годзе пакінуў сямейны маёнтак і сям’ю (у тым ліку пяцярых дзяцей)[7] і выехаў у Парыж, дзе пасля паражэння паўстання 1830—1831 гадоў асела польская культурная эліта. Ён згуртаваў вакол сябе вучняў з эміграцыі, у іх ліку: Адам Міцкевіч, Юльюш Славацкі, Севярын Гашчынскі, Караль Балінскі, Геранім Напалеон Банькоўскі, мастак Валенцій Ваньковіч і фатограф Міхал Швейцэр.
У 1842 годзе быў высланы з Францыі праз абвінавачванне ў шпіянажы на карысць Расійскай імперыі. Назаўсёды пасяліўся ў Цюрыху, дзе вёў сваю дзейнасць да канца жыцця. Ён двойчы намагаўся сустрэцца з Папам Рымскім, каб пераканаць яго ў хрысціянскай рэвалюцыі, гэта значыць увесці евангельскія прынцыпы ў міжнародныя адносіны. Не дапушчаны да Папы, ён напісаў лісты Грыгорыю XVI і Пію IX, на якія не атрымаў адказу.
Пахаваны на могілках Зільфельд у Цюрыху.
Remove ads
Рэлігійнае вучэнне
Тавянізм (тавіянства) ёсць супярэчлівай і эклектычнай сумессю разнастайных рэлігійных, містычных і гісторыяфіласофскіх поглядаў. Істотную ролю ў ім адыгрываюць уяўленні аб «калонах» несмяротных духаў, якія дзейнічаюць праз людзей, аб місіях асобных народаў (напрыклад, яўрэяў, французаў і палякаў) і аб пасланцах Бога, праз якіх ажыццяўляецца Правідзенне. Да такіх пасланцаў Тавянскі залічваў Напалеона і сябе.
Паводле вучэння Тавянскага, Польшча — адзіная каталіцкая і разам з тым адзіная хрысціянская краіна. Яна — Месія, бо паслана ў свет загладзіць грахі роду чалавечага і, як месія, укрыжованая. Як у Старым Запавеце былі рассеяны яўрэі, народ абраны, так у новым рассеяны абраны народ Новага Запавету — палякі, за тое, што не здолелі абараніць Польшчу, але надыдзе часіна — Польшча ўваскрэсне, палякі збяруцца ў ёй, свет перарадзіцца.
У духу месіянізму Тавянскага Адам Міцкевіч напісаў свае рэлігійна-публіцыстычныя «Кнігі польскага народа і польскага пілігрымства» (1832). Гэтае ж кола ідэй Міцкевіч развіваў у газеце «Польскі пілігрым» («Pielgrzym Polski », 1832—1833).
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads