Андрэй Фёдаравіч Самусеў

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Фёдаравіч Самусеў (19081965) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Хуткія факты Андрэй Фёдаравіч Самусеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Андрэй Самусеў нарадзіўся 5 кастрычніка 1908 года ў вёсцы Высокае (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў у калгасе. У 19301932 і 19391940 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1941 годзе Самусеў у трэці раз быў прызваны ў армію. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да кастрычніка 1943 года чырвонаармеец Андрэй Самусеў быў мінамётчыкам 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі  (руск.) 65-й арміі  (руск.) Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 15 кастрычніка 1943 года Самусеў пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Каменка Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. Асабіста ўдзельнічаў у адбіцці нямецкіх контратак, знішчыўшы некалькі салдат праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармеец Андрэй Самусеў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1600[1].

Пасля заканчэння вайны Самусеў быў дэмабілізаваны. Пражываў і працаваў на радзіме, пасля заканчэння курсаў старшыняў калгасаў працаваў па спецыяльнасці. Памёр 8 мая 1965 года[1].

Быў таксама узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads