Андрэй Юр’евіч Вінаградаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Юр’евіч Вінаградаў (нар. 21 лютага 1976, Масква, СССР) — расійскі гісторык-антыказнавец, археолаг і перакладчык, даследчык Візантыі і ранняга хрысціянства[2]. Кандыдат гістарычных навук, доктар філалагічных навук, дацэнт.
Дацэнт кафедры сацыяльнай гісторыі факультэта гісторыі НДУ ВШЭ[3]. Старшы навуковы супрацоўнік навукова-вучэбнай лабараторыі медыевістычных даследаванняў НДУ ВШЭ[3].
Удзельнік шэрагу археалагічных экспедыцый. Аўтар шэрагу навуковых публікацый, у тым ліку трох манаграфій[4][5]. Адзін з аўтараў «Праваслаўнай энцыклапедыі».
Член Association pour l'étude de la littérature apocryphe chrétienne (AELAC)[4][5]. Член Асацыяцыі мастацтвазнаўцаў[2]. Член рэдакцыйнай калегіі навукова-багаслоўскага альманаха «Богословские труды».
Выкладае «Увядзенне ў хрысціянскую археалогію» ў МДУ і «практычную грэчаскую палеаграфію» ў РДГУ[2]. Ведае нямецкую, англійскую, французскую, італьянскую, старажытнаяўрэйскую і новагрэчаскую мовы[2][5].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і вядомага эпіграфіста і антыказаўца, доктара гістарычных навук Юрыя Вінаградава і доктаркі гістарычных навук Наталлі Вінаградавай[2][4]. Цікавасць да гісторыі з’явілася ў раннім дзяцінстве падчас удзелу ў археалагічных раскопках Херсанеса Таўрычаскага і Еўпаторыі[4].
У 1993 годзе перамог у гуманітарнай Алімпіядзе «Умницы и умники», але адмовіўся ад прызу — залічэння ў МДІМА на факультэт па жаданні, выбраў кар’еру гісторыка[6].
У 1996—1999 гадах выкладаў старажытнаяўрэйскую мову ў ПСЦБІ[4][5].
У 1998 годзе скончыў гістарычны факультэт МДУ па кафедры гісторыі Старажытнага свету[3][4][5].
У 1998—2001 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН, у 1999—2000 — таксама ў аспірантуры Трырскага ўніверсітэта[4][5].
У 2001 годзе ў ІУГ РАН пад навуковым кіраўніцтвам вядомага візантыніста доктара гістарычных навук, прафесара Ігара Чычурава абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме «Грэчаскія Жыціі ап. Андрэя: праблемы крыніц і выданне» (спецыяльнасць 07.00.09 «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання»)[3][4][5][7].
З 2001 года — навуковы супрацоўнік, з 2006 года — старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходнехрысціянскай гісторыі і культуры ІУГ РАН[4][5].
Таксама, у 2001—2005 гадах — выкладчык старажытнагрэчаскай мовы кафедры візантыністыкі і неаэліністыкі філалагічнага факультэта МДУ[5].
З 2003 года — адзін з кіраўнікоў археалагічнай экспедыцыі на пячорных гарадзішчах Тэпе-Кермен і Бакла (Крым)[4][5].
З 2004 года — выкладчык, з 2006 года — дацэнт кафедраў Гісторыі Царквы і кананічнага права і Літургічнага багаслоўя ПСЦГУ[4][5].
У 2020 годзе ў НДУ ВШЭ абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара філалагічных навук па тэме «Грэчаская пісьменнасць на паўночнай перыферыі візантыйскага свету і яе функцыянаванне ў іншамоўным асяроддзі» (спецыяльнасць 10.02.14 — «Класічная філалогія, візантыйская і новагрэчаская філалогія»)[8].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займаецца вывучэннем візантыйскай прысутнасці ў Паўночным Прычарнамор’і і Усходнім Каўказе, яе ўплывам на Русь. Разам з Мікітам Гайдуковым і Міхаілам Жалтовым выпрацаваў архітэктурна-літургічныя тыпалогіі пячорных храмаў Крыму. Разам з Дзянісам Бялецкім даследаваў фрэскі Сенцінскага храма (Карачаева-Чэркесія), даследчыкі ўпершыню вызначылі іх датыроўку і храналогію, таксама вывучаў дойлідства хрысціянскай Аланіі.[4]
Іншыя галіны даследаванняў Андрэя Вінаградава — агіяграфія і іканаграфія святых разам з ідэалагічнымі задачамі візантыйскага мастацтва. Даследчыкам вывучаны традыцыі апостала Андрэя, святых Мікалая, Параскевы і іншых. Таксама даследуе раннюю гісторыю царквы Святых Апосталаў ў Канстанцінопалі.[4]
Яшчэ адна галіна навуковых пошукаў — пісьмовыя сведчанні пра абразы і мошчы святых у Візантыі. Даследчыкам апублікаваны матэрыялы пра Спас Нерукатворны і рэліквіі многіх святых. Таксама працуе з надпісамі і рукапісамі. Асаблівую ўвагу надае стварэнню корпуса візантыйскіх надпісаў Паўночнага Прычарнамор’я, а таксама каталога грэчаскіх агіяграфічных рукапісаў на постсавецкай прасторы.[4]
Remove ads
Бібліяграфія
Манаграфіі
Артыкулы
Артыкулы ў «Праваслаўнай энцыклапедыі»
Пераклады і каментарыі
Рэцэнзіі
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Виноградов Андрей Юрьевич Архівавана 29 кастрычніка 2013. // Официальный сайт Ассоциации искусствоведов
- Виноградов Андрей Юрьевич Архівавана 8 кастрычніка 2014. // Официальный сайт НИУ ВШЭ
- Андрей Виноградов «Икона: окно или зеркало?» Архівавана 29 кастрычніка 2013. // Центр культурных проектов, 06.05.2012
- Curriculum vitae Виноградов Андрей Юрьевич Архівавана 29 кастрычніка 2013. // Словесная служба. Страница священника Михаила Желтова
- Юрий Вяземский: предводитель умников . Клаксон (2 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2018. Праверана 15 жніўня 2018.
- Греческие жития апостола Андрея: Проблемы источниковедения и критическое издание текстов. Автореф. дисс. — М., 2001.
- Греческая письменность на северной периферии византийского мира и ее функционирование в иноязычной среде : дис. … д-ра. филол. наук : 10.02.14 Архівавана 24 мая 2021. / Виноградов Андрей Юрьевич ; НИУ ВШЭ. — М. : Б.и., 2020. — 135 с.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads