Вышэйшая школа эканомікі

федэральная дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Масквы From Wikipedia, the free encyclopedia

Вышэйшая школа эканомікіmap
Remove ads

Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» (НДУ ВШЭ) — адзін з вядучых расійскіх універсітэтаў, мае кампусы ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе і Пермі. Афіцыйна пачаў працу 27 лістапада 1992 года.

Хуткія факты Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» (НДУ ВШЭ), Міжнародная назва ...

Часта ўжываюць афіцыйнае скарачэнне — НДУ ВШЭ. Таксама сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта нярэдка выкарыстоўваецца неафіцыйнае скарачэнне — «Вышка».

Удзельнік Праекта 5-100 (Праект павышэння канкурэнтаздольнасці вядучых расійскіх універсітэтаў сярод вядучых сусветных навукова-адукацыйных цэнтраў).

Remove ads

Гісторыя

Вышэйшая школа эканомікі была створана 27 лістапада 1992 года.[7].

У 1996 годзе Вышэйшая школа эканомікі стала Дзяржаўным універсітэтам (ДУ-ВШЭ).[8]

У 2008 годзе Вышэйшая школа эканомікі перайшла з вядзення Мінэканамразвіцця Расіі ў распараджэнне Урада Расійскай Федэрацыі.[9].

У 2009 годзе Вышэйшая школа эканомікі на конкурснай аснове атрымала статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.[10]

У 2010 годзе ў НДУ ВШЭ была адкрыта першая ў Расіі акадэмічная аспірантура поўнага дня.[11]

У 2012 годзе ў склад НДУ ВШЭ ўвайшлі Маскоўскі дзяржаўны інстытут электронікі і матэматыкі (МІЭМ) і дзве ўстановы дадатковай прафесійнай адукацыі — Навучальны цэнтр падрыхтоўкі кіраўнікоў і Дзяржаўная акадэмія спецыялістаў інвестыцыйнай сферы (ДАСІС).[12][13]

У НДУ ВШЭ дзейнічае 128 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў, 36 навукова-навучальных і праектна-навучальных лабараторыі, 32 міжнародныя лабараторыі пад кіраўніцтвам вядучых замежных навукоўцаў, 39 адукацыйных праграм у Маскве, 10 адукацыйных праграм у Санкт-Пецярбургскім кампусе, 9 — у Ніжагародскім і 6 праграм — у Пермскім, і ваенная кафедра.[14][15]

У НДУ ВШЭ, станам на 1 кастрычніка 2016 года, навучалася больш за 31 тысячу студэнтаў, з якіх амаль 22 тысяч навучаліся ў Маскве.[16]

Станам на 1 верасня 2016 года, у НДУ ВШЭ працуюць 2 652 выкладчыкі і 840 навуковых супрацоўнікаў.[17] Ва ўніверсітэце рэалізуецца праграма вяртання расійскіх даследчыкаў, якія абаранілі доктарскія дысертацыі (Ph.D.) у заходніх ВНУ.[12]

У НДУ ВШЭ з 1993 года дзейнічае двухузроўневая так званая балонская сістэма адукацыі — чатыры гады бакалаўрыята і два гады магістратуры.

З дня заснавання ў 1992 годзе рэктар НДУ ВШЭ — Я. І. Кузьміноў, прэзідэнт — А. М. Шохін, навуковы кіраўнік — Я. Р. Ясін.[12]

30 лістапада 2016 года выпускнік факультэта эканомікі НДУ ВШЭ Максім Арэшкін быў прызначаны міністрам эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.[18]

18 мая 2018 года выпускнік магістратуры «Стратэгічнае кіраванне» НДУ ВШЭ Канстанцін Наскоў быў прызначаны міністрам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі, стаўшы другім членам Урада Расіі, які скончыў гэты ўніверсітэт.[19]

Remove ads

Структура

Галаўны ўніверсітэт
  • Факультэт камп'ютарных навук
    • Дэпартамент аналізу даных і штучнага інтэлекту
    • Дэпартамент вялікіх даных і інфармацыйнага пошуку
    • Дэпартамент праграмнай інжынерыі
  • Факультэт сацыяльных навук
    • Дэпартамент дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання
    • Дэпартамент палітычнай навукі
    • Дэпартамент псіхалогіі
    • Дэпартамент сацыялогіі
    • Інстытут дэмаграфіі
  • Факультэт гуманітарных навук
    • Школа гістарычных навук
    • Школа філалогіі
    • Школа лінгвістыкі
    • Школа культуралогіі
    • Школа філасофіі
    • Дэпартамент замежных моў
    • Інстытут гуманітарных гісторыка-тэарэтычных даследаванняў імя А. В. Палятаева
    • Інстытут класічнага Усходу і антычнасці
  • Факультэт бізнесу і менеджменту
    • Школа бізнес-інфарматыкі
    • Школа лагістыкі
    • Школа бізнесу і дзелавога адміністравання
  • Факультэт камунікацый, медыя і дызайну
    • Дэпартамент медыя
    • Дэпартамент інтэграваных камунікацый
    • Школа дызайну
  • Факультэт матэматыкі
  • Факультэт фізікі[20]
  • Факультэт сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі
    • Школа ўсходазнаўства
    • Дэпартамент сусветнай эканомікі
    • Дэпартамент міжнародных адносін
    • Базавая кафедра «Аўтапрамімпарт»
  • Факультэт права
  • Факультэт эканамічных навук
    • Аддзяленне эканомікі
    • Аддзяленне статыстыкі, аналізу даных і дэмаграфіі
    • Аддзяленне «Сумесны бакалаўрыят ВШЭ і РЭШ»
  • Міжнародны інстытут эканомікі і фінансаў
  • Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
  • Банкаўскі інстытут
  • Вышэйшая школа ўрбаністыкі
  • Інстытут менеджменту інавацый
  • Маскоўскі інстытут электронікі і матэматыкі
    • Дэпартамент камп'ютарнай інжынерыі (былы факультэт інфармацыйных тэхналогій і вылічальнай тэхнікі)
    • Дэпартамент прыкладной матэматыкі (былы факультэт прыкладной матэматыкі і кібернетыкі)
    • Дэпартамент электроннай інжынерыі (былы факультэт электронікі і тэлекамунікацый)
Санкт-Пецярбургскі філіял
  • Санкт-Пецярбургская школа эканомікі і менеджменту
    • Дэпартамент эканомікі
    • Дэпартамент фінансаў
    • Дэпартамент менеджменту
    • Дэпартамент лагістыкі і кіравання ланцугамі паставак
    • Дэпартамент прыкладной матэматыкі і бізнес-інфарматыкі
  • Санкт-Пецярбургская школа сацыяльных і гуманітарных навук
    • Дэпартамент усходазнаўства і афрыканістыкі
    • Дэпартамент дзяржаўнага адміністравання
    • Дэпартамент гісторыі
    • Дэпартамент прыкладной паліталогіі
    • Дэпартамент сацыялогіі
    • Дэпартамент філалогіі
  • Юрыдычны факультэт
Ніжагародскі філіял
  • Факультэт эканомікі
  • Факультэт менеджменту
  • Факультэт права
  • Факультэт інфарматыкі, матэматыкі і камп'ютарных навук
  • Факультэт гуманітарных навук
Пермскі філіял
  • Факультэт эканомікі, менеджменту і бізнес-інфарматыкі
  • Дэпартамент эканомікі і фінансаў
  • Сацыяльна-гуманітарны факультэт
  • Вячэрне-завочны факультэт эканомікі і кіравання
  • Факультэт прафесійнай перападрыхтоўкі
  • Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі[4]
Падраздзяленні дадатковай адукацыі
  • Інстытуты, школы і цэнтры дадатковай і бізнес-адукацыі НДУ ВШЭ.
  • У 2012 годзе для развіцця кірунку дадатковай адукацыі і прафперападрыхтоўкі да ВШЭ была далучана акадэмія ДАСІС.
  • Вышэйшая Школа Эканомікі ў Маскве вяла актыўнае супрацоўніцтва з Школай Фінансаў імя Дуйсенберга пра прадастаўленне праграм магістратуры з падвойным дыпломам аднабаковага парадку.[21]
Remove ads

Навуковыя выданні

ВШЭ выдае больш 20 навуковых часопісаў, сярод якіх:

  • Вопросы образования (бел.: Пытанні адукацыі);
  • Вопросы государственного и муниципального управления (бел.: Пытанні дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання);
  • Вестник международных организаций; (бел.: Веснік міжнародных арганізацый)
  • Мир России (бел.: Свет Расіі);
  • Форсайт (бел.: Фарсайт);
  • Демоскоп Weekly (бел.: Дэмаскоп Weekly);
  • Корпоративные финансы (бел.: Карпаратыўныя фінансы);
  • Экономическая социология (бел.: Эканамічная сацыялогія);
  • Экономический журнал ВШЭ (бел.: Эканамічны часопіс ВШЭ).

Асноўныя часопісы, уключаючы і электронныя, уключаны ў спіс ВАК.

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30141628'></a>
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1227538'></a>
  3. Пастанова Урада Расійскай Федэрацыі ад 27 лістапада 1992 г. N 917 «Пра стварэнне Вышэйшай школы эканомікі»
  4. Распараджэнне ад 12 жніўня 2008 г. № 1177-р
  5. Пра НДУ ВШЭ. Агульная інфармацыя (руск.)(недаступная спасылка). Праект Міністэрствы адукацыі і навукі РФ http://studyinrussia.ru/. http://studyinrussia.ru/.+Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 2017-11-8.
  6. "Максім Арэшкін прызначаны Міністрам эканамічнага развіцця". Прэзідэнт Расіі. Праверана 2016-12-11.
  7. Фізтэх пераехаў у Вышку: у Вышэйшай школе эканомікі адкрыўся факультэт фізікі(недаступная спасылка). indicator.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2017. Праверана 1 жніўня 2017.
  8. Бягучыя праекты, конкурсы, гранты, стыпендыі. www.msu.ru. Праверана 16 чэрвеня 2016.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads