Андрэй Міхайлавіч Юсіпец
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Міхайлавіч Юсіпец (нар. 16 красавіка 1967, Гомель) — беларускі футбаліст і трэнер. Выхаванец ФК «Гомель». У сучасны час — галоўны трэнер дублюючага склада ФК «Гомель».
Remove ads
Клубная кар’ера
Прафесійную дзейнасць пачаў у 1988 годзе ў камандзе «Гомсельмаш». За 7 гадоў у клубе Юсіпец згуляў у 210 матчай нацыянальнага чэмпіяната і забіў 56 галоў. У 1994 гаду правёў за «ЗЛіН» 3 матчы, а потым перайшоў у нямецкі клуб «Алеманія» з Ахена. У 1997 гаду вярнуўся ў ФК «Гомель» (так з 1995 года стаў называцца «Гомсельмаш»). Прафесійную кар’еру футбаліста закончыў у 2004 гаду, выступаючы за рэчыцкі «Ведрыч-97». Гуляў на пазіцыі нападаючага ці паўабаронцы.
- 1988—1991 «Гомсельмаш» — 135 матчаў (31 гол)
- 1992—1994 «Гомсельмаш» — 89 матчаў (29 галоў)
- 1994 — «ЗЛіН» Гомель — 3 матчы (3 галы)
- 1994—1997 «Алеманія» Ахен (Германія) — 65 матчаў (6 галоў)
- 1997—2001 ФК «Гомель» — 98 матчаў (37 галоў)
- 2002—2004 «Ведрыч-97» Рэчыца — 39 матчаў (21 гол)
Remove ads
Кар’ера за зборную
Дэбют за нацыянальную зборную Беларусі адбыўся 25 мая 1994 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны (1:3). Тады футбалісту было 27 гадоў. Усяго за зборную Беларусі правёў 11 матчаў.[2]
Remove ads
Трэнерская кар’ера
У наступным гаду пасля завяршэння кар’еры футбаліста Андрэй Юсіпец стаў памочнікам галоўнага трэнера ФК «Гомель». У верасні 2008 года пасля адстаўкі галоўнага трэнера Леаніда Борсука стаў галоўным трэнерам клуба. На гэтай пасадзе ён прабыў да канца 2009 года[3]. З наступнага года займае розныя трэнерскій пасады ў камандах ФК «Гомель».[4]
- Са студзеня 2010 года — трэнер ФК «Гомель».
- Са студзеня 2011 года — трэнер дублюючага склада ФК «Гомель».
- Са студзеня 2013 года — трэнер ФК «Гомель».
- З сакавіка 2017 года — трэнер дублюючага склада ФК «Гомель».
- 2020 год — трэнер юнацкай каманды 2004 года нараджэння.
- З 2021 года — галоўны трэнер дублюючага склада ФК «Гомель».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads